wd wp Пошук:

Уладзімір Фаміч Бушма

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бушма. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Уладзімір Бушма (нар. 24 лістапада 1983, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік рагачоўскага «Макслайна».

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ў мінскім аматарскім клубе СКАФ, з 2002 года ў складзе жодзінскага «Тарпеда». Пачынаючы з 2004 года гуляў за асноўную каманду, хутка стаў асноўным брамнікам «Тарпеда». Сезон 2008 прапусціў з-за траўмы.

У пачатку 2011 года перайшоў у «Гомель», дзе таксама быў асноўным брамнікам.

У снежні 2012 года падпісаў кантракт з «Мінскам». Быў першым брамнікам мінскага клуба, выдатнай гульнёй у серыі пенальці дапамог клубу выйграць Кубак Беларусі 2013, а пазней прайсці ў раўнд плэй-оф Лігі Еўропы. У верасні 2013 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.

У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з «Мінскам» на год. Аднавіўшыся ад траўмы, зноў стаў асноўным брамнікам «Мінска» і заставаўся ім увесь сезон 2014. У студзені 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[2].

Пасля расставання з «Мінскам» накіраваўся на прагляд у малдаўскую «Дачыю», якую незадоўга да таго ўзначаліў беларускі спецыяліст Алег Кубараў, з якім Бушма працаваў у «Тарпеда» і «Гомелі», але кантракт так і не быў заключаны[3]. У выніку ў лютым 2015 года стаў іграком салігорскага «Шахцёра»[4]. У складзе гарнякоў стаў змагацца за месца ў аснове з найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі Артурам Каценкам, у выніку здолеў забяспечыць сабе месца ў старце. У лістападзе 2015 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5]. 29 красавіка 2016 года, захаваўшы браму ў недатыкальнасці ў матчы супраць «Нафтана» (2:0), уступіў у беларускі Клуб «сухіх» брамнікаў[6]. У сезоне 2016 канчаткова замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка салігорцаў, дапамог камандзе выйграць срэбраныя медалі. У снежні 2016 года яшчэ на адзін сезон падоўжыў пагадненне з «Шахцёрам»[7]. У першай палове сезона 2017 быў асноўным брамнікам, а ў ліпені атрымаў траўму. Аднавіўся ад траўмы ў кастрычніку таго ж года, але на полі перастаў з’яўляцца.

У лістападзе 2017 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе Бушмы ў жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[8]. У першай палове сезона 2018 чаргаваўся ў браме з Іванам Канавалавым, пазней замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка. У сезоне 2022 стаў саступаць месца на полі Дзмітрыю Дудару. У жніўні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў жодзінскі клуб[9].

У лістападзе 2022 года далучыўся да рагачоўскага «Макслайна» напярэдадні стыкавых матчаў за месца ў Вышэйшай лізе супраць дзяржынскага «Арсенала»[10].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2001Д3СКАФБеларусь23-30
2002дубльТарпедаБеларусь16-16
2003дубльТарпедаБеларусь24-6
2004Д1ТарпедаБеларусь1-0
2005Д1ТарпедаБеларусь3-4
2006Д1ТарпедаБеларусь11-15
2007Д1ТарпедаБеларусь24-16
2008Д1ТарпедаБеларусь3-1
2009Д1ТарпедаБеларусь24-18
2010Д1ТарпедаБеларусь22-35
2011Д1ГомельБеларусь29-18
2012Д1ГомельБеларусь24-17
2013Д1МінскБеларусь21-26
2014Д1МінскБеларусь31-34
2015Д1ШахцёрБеларусь18-18
2016Д1ШахцёрБеларусь29-19
2017Д1ШахцёрБеларусь15-17
2018Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь19-13
2019Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь23-29
2020Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь16-14
2021Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь27-39
2022 (1)Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь4-9

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[11].

Зноскі

  1. Vladimir Bushma // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Владимир Бушма покинул “Минск”
  3. Наша “Дачия”. Сломанные носы
  4. Владимир Бушма подписал контракт с “Шахтером”
  5. Бушма и Матвейчик продлили контракты с “Шахтером”
  6. Сухо стой. Бушмы куш
  7. Бушма и Рыбак продлили соглашения с “Шахтером”, Игнятиевич и Котенко покинули клуб
  8. Владимир Бушма возвращается в “Торпедо-БелАЗ”
  9. Владимир Бушма покинул “Торпедо-БелАЗ”
  10. Владимир Бушма стал игроком “Макслайна”
  11. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Рагачоў
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК СКАФ Мінск
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лістапада