.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Артур Каценка (нар. 20 жніўня 1981, Талін) — эстонскі футбаліст, брамнік талінскай «Левадыі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Эстоніі.
Пачынаў кар’еру ў Таліне, ў 2004—2007 быў асноўным брамнікам талінскай «Левадыі». Пасля гуляў у розных краінах: Нарвегіі, Кіпры, Азербайджане, Фінляндыі.
У лютым 2013 года стаў іграком магілёўскага «Дняпро» і заняў там месца асноўнага брамніка. Хутка стаў адным з найлепшых ігракоў магілёўскага клуба і адным з найлепшых брамнікаў чэмпіянату.
23 снежня 2013 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[4]. Стаў асноўным брамнікам салігорскага клуба. Па выніках сезону 2014 быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату[5]. У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[6].
У сезоне 2015 склад салігорскай каманды папоўніў вопытны Уладзімір Бушма. Каценка пачаў сезон асноўным брамнікам, але пазней Бушма стаў часцей з’яўляцца ў старце. У лістападзе 2015 года эстонскі брамнік чарговы раз падоўжыў пагадненне з салігорцамі[7]. У сезоне 2016 канчаткова саступіў месца ў аснове Бушме, правёў толькі адзін матч у чэмпіянаце. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[8].
У лютым 2017 года вярнуўся ў Эстонію, стаўшы іграком клуба «Транс» (Нарва)[9]. Быў асноўным брамнікам нарвенскага клуба. У снежні 2018 года перайшоў у «Левадыю»[10].
Выступаў за нацыянальную зборную Эстоніі, дзе доўгі час быў другім брамнікам пасля Сяргея Парэйкі.
Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
Профіль на сайце teams.by (руск.)
Профіль на сайце pressball.by (руск.)