wd wp Пошук:

Уладзімір Міхайлавіч Карыцька

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Уладзімір Карыцька (нар. 6 ліпеня 1979, Маладзечна) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2002—2012).

Клубная кар’ера

Выхаванец маладзечанскага футбола, у 1999 годзе перайшоў у мінскае «Тарпеда», а пазней у «Славію», у якой стаў адным з найлепшых ігракоў беларускага чэмпіянату. Улетку 2001 года разам з Валерыем Стрыпейкісам перайшоў у славацкі «Ружамберак», а з 2002 года выступаў за розныя клубы расійскай Прэм’ер-лігі.

У 2007—2008 гадах паспяхова выступаў ва Украіне за адэскі «Чарнаморац». Пазней зноў вярнуўся ў Расію, з 2010 года выступаў у ФНЛ за яраслаўскі «Шыннік».

У кастрычніку 2014 года з-за канфлікту з трэнерскім штабам пакінуў стан «Шынніка», аднак кантракт з клубам працягваў дзейнічаць. У лістападзе быў арандаваны клубам Прэм’ер-лігі — тульскім «Арсеналам»[4]. 12 красавіка 2015 года забіў гол, які дапамог «Арсеналу» атрымаць перамогу над «Уфой» (1:0).

Па заканчэнні сезона 2014/15 стаў шукаць новы клуб. Некаторы час трэніраваўся разам з клубам беларускай Першай лігі «Іслач»[5]. Пазней апынуўся ў мінскім «Дынама», з якім 11 ліпеня 2015 года падпісаў кантракт[6]. У складзе дынамаўцаў замацаваўся ў аснове, дапамог клубу выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы.

Першую палову сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, але потым вярнуў месца ў аснове і стаў капітанам каманды. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з мінчанамі[7], аднак у лютым 2017 года пакінуў каманду ў якасці свабоднага агента[8]. Усяго за «Дынама» правёў 47 матчаў ва ўсіх турнірах (25 у чэмпіянаце Беларусі, 18 у Лізе Еўропы і 4 у Кубку Беларусі). У сакавіку 2017 года стала вядома, што Карыцька вырашыў завяршыць прафесійную кар’еру[9].

Міжнародная кар’ера

З 2002 па 2012 гады выступаў за нацыянальную зборную Беларусі, усяго правёў 40 матчаў і забіў 3 галы, у тым ліку пераможны гол у матчы супраць Нідэрландаў 21 лістапада 2007 года.

Трэнерская кар’ера

У чэрвені 2017 года далучыўся да трэнерскага штаба мінскага «Энергетыка-БДУ»[10], аднак на наступны сезон пакінуў сталічны клуб.

У жніўні 2018 узначаліў моладзевы склад маскоўскага «Дынама»[11]. Пакінуў пасаду ў маі 2019 года[12] і неўзабаве быў прызначаны галоўным трэнерам юніёрскай зборнай Беларусі U-19[13]. Заставаўся на пасадзе да кастрычніка, калі зборная ў кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы заняла трэцяе месца, выбыла з далейшай барацьбы і спыніла існаванне. Пазней стаў галоўным трэнерам Акадэміі футбола АБФФ, у 2020 годзе таксама ўзначальваў малодшую моладзевую зборную (U-20), складзеную з ігракоў 1999 года нараджэння і маладзей.

Палітычныя погляды

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[14][15].

Дасягненні

Зноскі

  1. Vladimir Korytko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Uladzimir Karytska // FBref.com
  3. VLADIMIR KORYTKO // Base de Datos del Futbol Argentino
  4. Тульский «Арсенал» арендовал Корытько
  5. Виталий Жуковский: «Хачатурян и Корытько попросили потренироваться с нами. Пласконный ищет себе новый клуб»
  6. Минское «Динамо» подписало Владимира Корытько и румынского хавбека Александру Някшу
  7. Владимир Корытько продлил контракт с минским «Динамо»
  8. Владимир Корытько завершил выступления за минское «Динамо»
  9. Владимир Корытько объявил о завершении карьеры
  10. Владимир Корытько вошел в тренерский штаб «Энергетика-БГУ»
  11. Владимир Корытько стал главным тренером молодежки московского «Динамо»
  12. Владимир Корытько уволен из московского «Динамо»
  13. Корытько сменил Дулуба на посту главного тренера юниорской сборной Беларуси (U-19)
  14. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть(руск.)  (недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  15. Подписи(нявызн.). Праверана 8 снежня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Тула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Сатурн Раменскае
Катэгорыя·Ігракі ФК Растоў
Катэгорыя·Ігракі ФК Шыннік Яраслаўль
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маладзечне
Катэгорыя·Ігракі ФК Ахмат Грозны
Катэгорыя·Ігракі ФК Металург Запарожжа
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Масква
Катэгорыя·Ігракі ФК Металург Данецк
Катэгорыя·Ігракі ФК Маладзечна
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Чарнаморац Адэса
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Бранск
Катэгорыя·Ігракі ФК Аланія Уладзікаўказ
Катэгорыя·Трэнеры юніёрскай зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Ружамберак
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Чысць
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр