wd wp Пошук:

Уладзімір Мікалаевіч Сукачоў

Уладзімір Мікалаевіч Сукачоў (26 мая (7 чэрвеня) 1880, сяло Аляксандраўка, Харкаўская губерня — 9 лютага 1967, Масква) — расійскі і савецкі геабатанік, лесавод і географ. Доктар біялагічных навук (1934). Акадэмік АН СССР (1943). Герой Сацыялістычнай Працы (1965). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1965).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Аляксандраўка Харкаўскай губерні (зараз у Харкаўскай вобласці Украіны). У 1898 годзе скончыў Харкаўскае рэальнае вучылішча, у 1902 годзе — Санкт-Пецярбургскі лясны інстытут. Быў пакінуты ў інстытуце асістэнтам пры кафедры батанікі, з 1906 г. выкладчык. У 1905 годзе знаходзіўся ў навуковай камандзіроўцы ў Заходняй Еўропе, у 1909—1912 гг. выканаў некалькі навуковых экспедыцый на Урал, у Якуцію і Забайкалле. У 1911—1918 гг. выкладаў на Вышэйшых геаграфічных курсах. У 1912—1918 гг. на пасадзе малодшага батаніка Батанічнага музея Акадэміі навук. У 1914 годзе арганізаваў і ўзначаліў станцыю па вывучэнню лугавой расліннасці Наўгародскай губерні.

У 1918—1939 гг. У. М. Сукачоў загадчык аддзяленнем ляснога аддзела Сельскагаспадарчага вучонага камітэта. Адначасова ў 1918—1925 гг. прафесар Геаграфічнага інстытута, у 1919—1941 гг. прафесар і загадчык кафедры Ленінградскага лесатэхнічнага інстытута, у 1925—1941 гг. загадчык кафедры геабатанікі Ленінградскага ўніверсітэта.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны У. М. Сукачоў жыў у Свярдлоўску, працаваў загадчыкам кафедры біялагічных навук Уральскага лесатэхнічнага інстытута. У 1944 годзе У. М. Сукачоў пераехаў у Маскву. У 1944—1948 гг. прафесар і загадчык кафедры дэндралогіі і сістэматыкі раслін Маскоўскага лесатэхнічнага інстытута. У 1944 г. займаўся стварэннем Інстытута лесу АН СССР, якім кіраваў да 1959 года. У 1946 годзе арганізаваў кафедру батанічнай геаграфіі ў Маскоўскім універсітэце імя М. В. Ламаносава, якой кіраваў да 1953 года.

У 1958—1962 гг. У. М. Сукачоў дырэктар Лабараторыі лесазнаўства АН СССР, намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення біялагічных навук АН СССР, у 1962—1966 гг. старэйшы навуковы супрацоўнік і з 1964 г. загадчык лабараторыяй у Батанічным інстытуце АН СССР (Ленінград).

Навуковая дзейнасць

У. М. Сукачоў аўтар больш за 500 навуковых прац па фітацэналогіі, лесазнаўстве, геаграфіі, сістэматыцы і селекцыя раслін. Распрацаваў тэорыю і методыку лясной тыпалогіі. Адзін са стваральнікаў навукі біягеацэналогіі. У 1948 годзе ўзначаліў правядзенне навукова-даследчых работ па ахоўнаму лесаразвядзенню ў Валгаградскай і Варашылаўградская абласцях, Казахстане і Калмыкіі.

Быў рэдактарам выданняў: «Ботаничесий журнал», «Бюллетень Московского общества испытателей природы: Отдел биологический», «Лесоведение».

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 15 лістапада 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Замежныя члены Польскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі 9 лютага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў 1967 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харкаўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харкаўскай губерні
Катэгорыя·Выкладчыкі СПбДУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 чэрвеня
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1880 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Батанікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве