wd wp Пошук:

Уладзімір Дзмітрыевіч Бруй

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бруй. Уладзі́мір Дзмі́трыевіч Бруй (нар. 8 жніўня 1948, Гарадзея, Нясвіжскі раён, Баранавіцкая вобласць, БССР) — беларускі пісьменнік, перакладчык.

Біяграфія

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў у 1971 годзе па спецыяльнасці перакладчык англійскай і французскай моў.

У 1974—2003 працаваў настаўнікам англійскай і французскай моў у Карцэвіцкай сярэдняй школе Нясвіжскага раёна. У 2003—2007 — перакладчык у кампаніі «Совинтервод» (Расія). У 2008—2009, з 2010 — перакладчык на Гарадзейскім цукровым камбінаце.

З 2007 года на пенсіі. З 2011 — кіраўнік Мінскай абласной філіі хрысціянскага літаратурнага аб’яднання «Ласка Божая» («руск.: Благодать»).

У 2019 годзе Павел Севярынец вінаваціў кіраўніцтва Беларускага ПЭН-цэнтра ў тым, што яно не прыняло ў арганізацыю шэраг літаратараў, бо тыя з’яўляюцца хрысціянамі, у тым ліку Уладзіміра Бруя[1].

Творчасць

Публікавацца пачаў у перыёдыках: «Нясвіжскіх навінах», «Настаўніцкай газеце», хрысціянскім часопісе «Благодать».

Бібліяграфія

Зноскі

  1. «Гей-лобі і марксісты»: Павал Севярынец абвінаваціў ПЭН-цэнтар у «ганеньні на хрысьціян». Што там адказалі
  2. 1 2 Бруй, Владимир Дмитриевич (писатель ; переводчик ; род. 1948)(руск.) . Зводны электронны каталог бібліятэкаў Беларусі. Праверана 29 ліпеня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гарадзеі