wd wp Пошук:

Уладзімір Васілевіч Юрчанка

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юрчанка. Уладзімір Юрчанка (нар. 26 студзеня 1989, Магілёў) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера

Раннія гады

Выхаванец магілёўскага футбола, у 2006 годзе быў запрошаны ў мінскае «Дынама». На наступны год замацаваўся ў аснове мінчан, а ў 2008 годзе перайшоў у падмаскоўны «Сатурн». За два гады правёў за «Сатурн» шэсць матчаў, забіў адзін гол і не здолеў стаць іграком асновы.

2010

Сезон 2010 правёў у арэндзе ў магілёўскім «Дняпро». Быў трывалым іграком асновы, у чэмпіянаце забіў 9 галоў. Дапамог магілёўскаму клубу дайсці да раўнда плэй-оф Лігі Еўропы, забіў 6 галоў. У канцы 2010 года вярнуўся ў «Сатурн», але той неўзабаве спыніў сваё існаванне, і Юрчанка ў якасці свабоднага агента вымушаны быў шукаць новы клуб.

2011

У сакавіку 2011 года афіцыйна стаў іграком салігорскага «Шахцёра». Аднак за салігорскі клуб паспеў згуляць усяго месяц, пасля чаго атрымаў цяжкую траўму ў трэніровачным матчы за моладзевую зборную і выбыў да канца сезону. У лютым 2012 года кантракт з «Шахцёрам» спыніўся, і яго было вырашана не падаўжаць.

2012

У сакавіку 2012 года, аднак, Юрчанка падпісаў новы кантракт з салігорцамі і амаль адразу адправіўся ў арэнду ў жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» для ігравой практыкі. Але замацавацца ў жодзінскім клубе Юрчанку не атрымалася. Улетку 2012 года ён пакінуў «Тарпеда-БелАЗ» і перайшоў у арэнду ў «Дняпро» (які на той момант гуляў у Першай лізе) да канца сезону.

У магілёўскім клубе Юрчанка адразу пачаў забіваць. У другім сваім матчы за «Дняпро» ён дапамог разграміць «Віцебск» (6:0), забіўшы 3 галы і зрабіўшы 2 галявыя перадачы. Усяго ў 12 матчах забіў 10 галоў, а каманда выйшла ў Вышэйшую лігу з першага месца.

2013

Па заканчэнні арэнды Юрчанка вярнуўся ў «Шахцёр», дзе павінна была вызначыцца яго далейшая кар’ера. Кіраўніцтва клуба хацела пакінуць Юрчанку ў «Шахцёры», але сам Уладзімір хацеў у Магілёў. У выніку, кіраўніцтва клуба пайшло насустрач іграку, і ў студзені 2013 года Юрчанка быў аддадзены ў чарговую арэнду ў «Дняпро» на паўгады.

У складзе «Дняпро» спачатку выступаў у аснове на пазіцыі правага нападніка. Але не мог праявіць сябе належным чынам, забіў усяго адзін гол (4 мая 2013 прынёс перамогу над БАТЭ з лікам 2:1). Па заканчэнні арэнды ўлетку 2013 года спрабаваў працаўладкавацца за мяжой, але ў выніку зноў адправіўся ў Магілёў да канца сезону 2013[2]. Але месца ў аснове ўжо не меў і толькі зрэдку выхадзіў на замены.

2014

Па заканчэнні тэрміну арэнды ў канцы 2013 года вярнуўся ў «Шахцёр». Новы галоўны трэнер салігорскай каманды Сяргей Бароўскі вырашыў даць Юрчанку шанец застацца ў камандзе. Юрчанка праходзіў з «Шахцёрам» перадсезонную падрыхтоўку і ў выніку распачаў сезон 2014 у стане гарнякоў.

У «Шахцёры» гуляў пераважна за дубліруючы склад, за асноўную каманду згуляў толькі ў чатырох матчах, выніковымі дзеяннямі не адзначаўся. У чэрвені 2014 года быў выстаўлены салігорскім клубам на трансфер[3].

У ліпені 2014 года стала вядома, што Юрчанка асуджаны на чатыры месяцы за ўхіленне ад адбывання пакарання[4]. Пасля выхаду з турмы і заканчэння кантракта з салігорскім клубам стаў падтрымліваць форму ў складзе брэсцкага «Дынама»[5].

2015

Са студзеня 2015 года трывала трэніраваўся з дынамаўцамі і нарэшце 13 лютага 2015 падпісаў кантракт з брэсцкім клубам[6]. Пачатак сезону 2015 прапусціў з-за траўмы, а з чэрвеня пачаў з’яўляцца на полі, пераважна выходзячы на замену.

2016

У лютым 2016 года падпісаў кантракт з «Дняпро»[7]. У сезоне 2016 забіў 5 галоў у 25 матчах Першай лігі і другі раз дапамог магіляўчанам вярнуцца ў эліту.

2017

Па заканчэнні тэрміну кантракта ў студзені 2017 года пакінуў «Дняпро»[8], аднак пазней зноў стаў трэніравацца з камандай і ў лютым падпісаў новы кантракт[9]. У першым жа сваім матчы 8 красавіка супраць «Віцебска» забіў гол, які стаў для нападніка першым у Вышэйшай лізе з 2013 года. Месца ў аснове, аднак, не меў, звычайна толькі з’яўляючыся на замену ў канцы сустрэчы. У ліпені 2017 года пакінуў магілёўскі клуб[10].

З верасня 2017 года да канца сезону выступаў у Першай лізе за «Оршу».

2018

У першай палове 2018 года заставаўся без каманды, а ў жніўні далучыўся да клуба Другой лігі «Горкі», за які да канца года згуляў у двух матчах.

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі. Удзельнічаў у моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2009. 12 кастрычніка 2010 года ў адказным матчы супраць зборнай Італіі за выхад у фінальную частку чэмпіяната Еўропы 2011 ужо на пятай хвіліне аформіў дубль, што дазволіла беларускай зборнай трапіць на фінальны турнір. Сам Юрчанка, аднак, атрымаў цяжкую траўму незадоўга да старту чэмпіянату і не змог прыняць у ім удзел.

У 2012 годзе выступаў за алімпійскую зборную Беларусі на турніры ў Тулоне, але не трапіў на Алімпіяду 2012 у Лондан.

Цікавыя факты

Традыцыйна Юрчанка адзначае забітыя галы кульбітамі праз сябе.

Дасягненні

Зноскі

  1. Vladimir Yurchenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Владимир Юрченко остается в “Днепре”
  3. «Шахтер» выставил Юрченко на трансфер
  4. Владимир Юрченко осужден на 4 месяца за уклонение от отбывания наказания
  5. «Турма пайшла мне на карысць». Уладзімір Юрчанка – пра арыштанцкія прыгоды
  6. Владимир Юрченко и Андрей Цеван заключили контракты с брестским “Динамо”
  7. Владимир Юрченко подписал контракт с “Днепром”
  8. Сийака, Юрченко, Гаврюшко, Марков и Образов покинули “Днепр”
  9. Владимир Юрченко продлил трудовые отношения с “Днепром”
  10. “Днепр” расстался с Юрченко и Сазанковым

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Ігракі ФК Горкі
Катэгорыя·Ігракі ФК Сатурн Раменскае
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Орша
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта