wd wp Пошук:

Уладзімір Аляксандравіч Базанаў

Уладзімір Аляксандравіч Базанаў (29 лістапада 1957, в. Бардзінскае(руск.) бел., Бабаеўскі раён, Валагодская вобласць, РСФСР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў. З 2019 года старшыня асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола».

Біяграфія

Нарадзіўся 29 лістапада 1957 года ў в. Бардзінскае Бабаеўскага раёна Валагодскай вобласці (РСФСР).

Скончыў Каломенскае вышэйшае ваеннае артылерыйскае вучылішча па спецыяльнасці «Камандная тактычная артылерыя», Ваенную артылерыйскую акадэмію імя М. І. Калініна па спецыяльнасці «Камандна-штабная аператыўна-тактычная ракетных войск і артылерыі». Палкоўнік.

Праходзіў ваенную службу на пасадах камандзіра ўзвода, камандзіра батарэі, начальніка штаба дывізіёна, камандзіра дывізіёна, начальніка штаба брыгады, камандзіра артылерыйскага палка, камандзіра ракетнай брыгады, намесніка ваеннага камісара вобласці, ваеннага камісара ваеннага камісарыята Брэсцкай вобласці.

Выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага, дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.

З’яўляецца старшынёй абласной грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», членам савета і прэзідыума Брэсцкай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь». У 2010—2012 гадах — старшыня праўлення футбольнага клуба «Дынама» Брэст.

У 20122016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Праца ў АБФФ

27 сакавіка 2019 года быў абраны старшынёй асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола»[2]. За 2019 — першую палову 2021 гадоў пры старшынстве Базанава на пасадзе старшыні нацыянальная зборная правяла 24 матча, з якіх 7 перамог, 3 нічыі і 14 паражэнняў. У перыяд кіраўніцтва Уладзіміра Базанава 5 прафесійных футбольных клубаў спынілі існаванне.

20 лістапада 2020 года ўнесены ў санкцыйныя спісы Літвы, Латвіі і Эстоніі[3].

30 лістапада 2021 года Уладзімір Базанаў і яго жонка былі затрыманыя ў Чэхіі, калі ён прыляцеў разам з жаночай зборнай на гульню. Чэшская паліцыя абвінавачвала Базанава ў парушэнні супрацькавідных правіл і заяўляла, што ў яго не было права ўезду на тэрыторыю краіны. Базанавы атрымалі загад пакінуць тэрыторыю Чэхіі да 1 снежня, ім анулявалі шэнгенскія візы[4].

Палітычныя погляды

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[5][6].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнамі «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь» II ступені, «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, медалём «За адзнаку ў воінскай службе», дваццаццю пяццю медалямі СССР і Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае двух сыноў.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 11 лютага 2022.
  2. Владимир Базанов официально стал новым главой АБФФ
  3. Литва, Латвия и Эстония расширили санкционные списки беларусских чиновников(руск.) . reform.by (20 лістапада 2020). Праверана 5 верасня 2021.
  4. Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы(нявызн.). Наша Ніва (1 снежня 2020). Праверана 3 снежня 2021.
  5. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть(руск.)  (недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  6. Подписи(нявызн.). Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў воінскай службе» (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 лістапада
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» II ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 24-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выпускнікі Міхайлаўскай ваеннай артылерыйскай акадэміі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Члены РГА «Белая Русь»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабаеўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане
Катэгорыя·Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Каломенскага вышэйшага артылерыйскага каманднага вучылішча
Катэгорыя·Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання
Катэгорыя·Футбольныя функцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі