wd wp Пошук:

Уладзімір Іванавіч Пічэта

Уладзімір Іванавіч Пічэ́та[2] (9 (21) кастрычніка 1878, Палтава, Украіна — 23 чэрвеня 1947, Масква) — беларускі савецкі гісторык, археолаг, педагог. Заслужаны прафесар БССР (1926), акадэмік Акадэміі навук БССР (1929). Заслужаны дзеяч навукі Узбекскай ССР (1949)[2].

Біяграфія

Уладзімір Іванавіч Пічэта нарадзіўся 9 (21) кастрычніка 1878 года ў Палтаве. Яго бацька, Іван (Ёван) Хрыстафоравіч (18441920), серб па нацыянальнасці, ураджэнец горада Мостар, быў рэктарам Віцебскай, а затым Палтаўскай духоўнай семінарыі. Маці навукоўца, Марыя Рыгораўна Грыгарэнка (1846—1911), украінка паводле паходжання, была дачкой кіеўскага чыноўніка Казённай палаты[3].

Уладзімір Іванавіч Пічэта скончыў у 1897 годзе Палтаўскую гімназію, а ў 1901 годзе — гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта (вучань М. К. Любаўскага). Навуковым кіраўніком яго дыпломнай (тады якая звалася кандыдацкай) працы «Юрый Крыжаніч пра Маскоўскую дзяржаву» быў В. В. Ключэўскі.

У 1910—1911 гадах прыват-дацэнт. Абараніў доктарскую дысертацыю «Аграрная рэформа Сігізмунда-Аўгуста ў Літоўска-Рускай дзяржаве» (1918). У 1918—1922 гадах прафесар Маскоўскага ўніверсітэта. Узначальваў Беларускае навукова-культурнае таварыства ў Маскве, чытаў курс лекцыяў «Гісторыя беларускага народа» у Беларускім народным універсітэце (Масква). Па прапанове ўрада БССР узначаліў маскоўскую камісію па арганізацыі БДУ, з ліпеня 1921 года і да 1930 г. рэктар БДУ. Адзін з арганізатараў Інбелкульта (аўтар яго статута) і БелАН. Акадэмік БелАН (1928).

Першыя прафесары БДУ, 1922 год (злева направа):
Ніжні рад: С. З. Кацэнбоген, А. М. Вазнясенскі, М. М. Нікольскі, У. І. Пічэта, У. М. Ігнатоўскі, Я. Ю. Лёсік, А. А. Міхайлоўскі;
Сярэдні рад: І. М. Салаўёў, С. Я. Вальфсон, Я. І. Барычэўскі, А. А. Савіч, Д. А. Жарынаў, Я. К. Успенскі, І. Я. Герцык;
Верхні рад: У. М. Перцаў, М. М. Шчакаціхін, В. В. Якунін, М. М. Піятуховіч.

Вывучаў гісторыю ВКЛ, Польшчы, Чэхіі, Сербіі, Балгарыі, Расіі 16—20 ст. Апублікаваў каля 150 прац па гісторыі, гістарыяграфіі, археалогіі, архівазнаўстве, краязнаўстве, гісторыі права Беларусі.

У 1929 годзе ў СССР была сфабрыкавана т. зв. «акадэмічная справа» супраць акадэміка С. Ф. Платонава і іншых гісторыкаў (Гл. таксама: рэпрэсіі ў БССР), 13.9.1930 г. У. Пічэта арыштаваны АДПУ СССР у Ленінградзе. Пастановай СНК БССР ад 6 снежня 1930 года пазбаўлены звання акадэміка. Пастановай Калегіі АДПУ ад 8 жніўня 1931 года сасланы на 5 гадоў у Вятку. У чэрвені 1934 года месца ссылкі заменена на Варонеж, дзе У. Пічэта працаваў прафесарам у педагагічным інстытуце. У 1935 годзе справа У. Пічэты перагледжана, яму дазволілі жыць у Маскве. Паводле адной з версій вызваленне было звязана з прыездам у Маскву былога аднакурсніка У. Пічэты прэм’ер-міністра Чэхаславакіі Э. Бенеша.

З 1937 года працаваў у Інстытуце гісторыі АН СССР, дзе з 1939 года ўзначаліў сектар славяназнаўства; адначасова быў загадчыкам кафедры заходніх і паўднёвых славян Маскоўскага ўніверсітэта. З 1941 года разам з інстытутам у эвакуацыі ў Ташкенце. У 1946 годзе з акадэмікам Б. Дз. Грэкавым заснаваў і стаў дырэктарам Інстытута славяназнаўства АН СССР. Акадэмік АН СССР.

Памяць

У 1990-х гадах вялася размова аб тым, каб назваць у Мінску яго імем вуліцу Ленінградскую, на якой стаяць некалькі карпусоў БДУ. 26 кастрычніка 2011 года на доме № 1 БДУ (цяпер будынак гістарычнага факультэта БДУ), дзе 19241929 гадах працаваў Уладзімір Пічэта, была ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў яго гонар. Адна з аўдыторый гістарычнага факультэта таксама носіць імя Пічэты[4][5].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 Пичета Владимир Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 1 2 Беларусь, 1995
  3. Немногие знают, что у первого руководителя БГУ Пичеты сербские корни
  4. Уладзімір Пічэта. Першы рэктар
  5. На гістарычным факультэце БДУ адкрылі мемарыяльную дошку першаму рэктару ўніверсітэта Уладзіміру Пічэту Архівавана 28 кастрычніка 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (34):
Вучоныя паводле алфавіта
Аўтары падручнікаў
Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Памерлі ў Маскве
Нарадзіліся ў Палтаве
Выкладчыкі БДУ
Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Памерлі 23 чэрвеня
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Гісторыкі Беларусі
Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Нарадзіліся ў 1878 годзе
Археолагі СССР
Рэктары БДУ
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Гісторыкі СССР
Выкладчыкі 2-га МДУ
Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта
Асобы
Памерлі ў 1947 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Заслужаныя дзеячы навукі Узбекскай ССР
Педагогі Беларусі
Археолагі Беларусі
Нарадзіліся 21 кастрычніка
Выкладчыкі МДУ
Правадзейныя члены АН СССР
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Супрацоўнікі Інстытута славяназнаўства РАН
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных