wd wp Пошук:

Уку Мазінг

У́ку Ма́зінг (эст.: Uku Masing), пры нараджэнні Хуга Альберт Мазінг (эст.: Hugo Albert Masing; 11 жніўня 1909, хутар Ліпа Райкюльскай воласці, Хар’юскі павет Эстляндскай губерні, Расійская імперыя — 25 красавіка 1985, Тарту, Эстонская ССР) — эстонскі філосаф, перакладчык, тэолаг, фалькларыст, філолаг.

Пачынальнік эстонскай аналітычнай філасофіі. Пісаў таксама вершы, у асноўным на рэлігійныя тэмы. Быў прызнаным даследчыкам фальклору, пісаў для міжнароднага даведніку Энцыклапедыя казак. Лаўрэат узнагароды Праведнікі народаў свету інстытуту Яд Вашэм (1969) за ўратаванне яўрэяў падчас Халакосту ў Эстоніі, прафесар Тартускага ўніверсітэта.

Біяграфія

Хуга Мазінг нарадзіўся 11 жніўня 1909 года на хутары Ліпа (цяпер вёска ў воласці Райкюла Раплаўскага павета Эстоніі) ў евангельскай сям’і. Паказаў выдатныя вынікі ў вывучэнні моў і да сканчэння сярэдняе школы размаўляў на чатырох мовах. У 1926 годзе пачаў вывучаць тэалогію ў Тартускім універсітэце. У 1930 скончыў універсітэт са ступенню магістра багаслоўя па Старым Запавеце і семіталогіі. Працягнуў навучанне ў Цюбінгене і Берліне.

З 1933 года пачаў выкладчыцкую практыку ў Тартускім універсітэце, выкладаў тэалогію і семіцкія мовы.

18 студзеня 1937 года змяніў уласнае імя Хуга Альберт на Уку. У 1939 годзе ажаніўся з Эхай Туулемаа.

У перыяд нямецкай акупацыі Эстоніі сям’я Мазінгаў хавала ва ўласнай хаце яўрэйскага студэнта Ісідара Левіна, будучага доктара філалагічных навук і прафесара фалькларыстыкі. За гэты ўчынак Уку і Эха Мазінгі былі ўганараваны званнем Праведнікаў народаў свету[4].

Пасля вайны савецкія ўлады зачынілі факультэт тэалогіі ў Тарту, і Уку Мазінг працаваў у розных месцах, перакладаў паэзію. Браў таксама ўдзел у расследаванні нацысцкіх злачынстваў, у прыватнасці, у канцлагеры Клоага.

Памёр 25 красавіка 1985 года ў Тарту.

Дзейнасць

Публікавацца з вершамі, перакладамі і эсэ пачаў падчас навучання ва ўніверсітэце.

У 1938 годзе далучыўся да ўплывовай суполкі эстонскіх паэтаў «Чараўнікі», заснаванай Антсам Орасам, куды ўваходзілі Хэйці Тальвік, Бэці Альвер, Паўль Війдынг, Бернард Кангра, Аўгуст Санг і Керсты Мерылаас.

Аўтар прац па фальклоры народаў свету. Большую частку напісаных за савецкім часам твораў распаўсюджваў самвыдатам.

Уку Мазінг валодаў 65 мовамі і перакладаў з 20 з іх, у прыватнасці з старажытнага іўрыту, санскрыту, грэчаскай, арабскай, шумерскай і іншых.

Ён напісаў столькі твораў, што нявыдадзеныя рукапісы ацэньваюцца ў 10 000 старонак. Вывучэннем, захаваннем і распаўсюджваннем яго даробку займаецца адмыслова створаная Калегія па спадчыне Уку Мазінга.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Uku Masing // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Uku Masing // Store norske leksikon — 1978.
  4. Martin Gilbert. The Righteous: The Unsung Heroes of the Holocaust. — Henry Holt and Company, 2003. — С. 31. — ISBN 9780805062601.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Паэты Эстоніі
Катэгорыя·Перакладчыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Паліглоты
Катэгорыя·Выкладчыкі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Мовазнаўцы СССР
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Раадзі
Катэгорыя·Перакладчыкі паэзіі на эстонскую мову
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эстляндскай губерні
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Філосафы Эстоніі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Філосафы XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя
Катэгорыя·Мовазнаўцы Эстоніі
Катэгорыя·Перакладчыкі з санскрыту
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Перакладчыкі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Тарту
Катэгорыя·Праведнікі народаў свету
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 жніўня
Катэгорыя·Усходазнаўцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Перакладчыкі Эстоніі
Катэгорыя·Памерлі 25 красавіка
Катэгорыя·Філосафы СССР
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта