wd wp Пошук:

Удмурцкая мова

Удмурцкая мова — мова удмуртаў, якія жывуць ва Удмуртыі, Башкартастане, Татарстане, Марый Эл, Пермскім краі, Кіраўскай і Свярдлоўскай абласцях. Колькасць носьбітаў удмурцкай мовы ў Расіі — 464 000 чалавек. (2002, перапіс). Аднак моладзь, асабліва ў гарадах, рэдка размаўляе на удмурцкай, што можа прывесці да знікнення мовы[Крыніца?].

Мова належыць да пермскай галіны фіна-вугорскіх моў уральскай сям’і. Дыялекталагічна падпадзяляецца на паўночнае, бесермянскае (мова бесермян) і паўднёвае прыслоўі. Вылучаецца таксама група пераходных ад паўночнага прыслоўя да паўднёвага сярэдніх гаворак. Удмурцкая мова адрозніваецца ад іншых пермскіх моў націскам на апошнім складзе слова, некаторымі асаблівасцямі марфалогіі дзеяслова, наяўнасцю дзвюх формаў змянення. У лексіцы ўдмурцкай мовы шмат татарскіх і рускіх запазычанняў.

Пісьменнасць з 2-й паловы XIX стагоддзі на рускай графічнай аснове. Дарэвалюцыйная літаратура на ўдмурцкай мове выдавалася на розных дыялектах. Сучасная літаратурная мова ўяўляе сабою сінтэз паўночнага і паўднёвага прыслоўяў з улікам асаблівасцяў пасярэдніх гаворак. У стварэнні навуковай граматыкі сучаснай удмурцкай мовы значную ролю згуляў В. І. Алатырёў, чые тэарэтычныя распрацоўкі дапамаглі вырашыць шматлікія практычныя пытанні, злучаныя з удмурцкай графікай і арфаграфіяй.

Алфавіт

А а Б б В в Г г Д д Е е Ё ё
Ж ж Ӝ ӝ З з Ӟ ӟ И и Ӥ ӥ Й й
К к Л л М м Н н О о Ӧ ӧ П п
Р р С с Т т У у Ф ф Х х Ц ц
Ч ч Ӵ ӵ Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы Ь ь
Э э Ю ю Я я

Гл. таксама

Зноскі

  1. Перапіс-2010
  2. Атлас зарожаных мовай свету Праверана 24 чэрвеня 2018.

Спасылкі

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

Кутскон бам удмурцкай

Тэмы гэтай старонкі (6):
Мовы Расіі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Удмурцкая мова
Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц