wd wp Пошук:

Воткінск

Воткінск (руск.: Воткинск, удм.: Вотка) — горад (з 1935) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Воткінскага раёна Удмурціі. Насельніцтва 98,5 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1759 годзе.

Размешчаны ў Прыкам’і, на рацэ Вотка (басейн Камы), за 55 км на паўночны ўсход ад Іжэўска. Выцягнуты ўздоўж берагу Воткінскага вадасховішча — штучнай затокі на рацэ Вотка. Чыгуначная станцыя. За 30 км ад Воткінска на Каме знаходзіцца Воткінская ГЭС.

Асноўнае горадаўтваральнае прадпрыемства — Воткінскі завод (выпускае ракетную тэхніку, у тым ліку міжкантынентальныя балістычныя ракеты «Топаль-М», нафтагазавае абсталяванне, станкі, бытавую тэхніку і інш.). Таксама працуюць заводы газавай апаратуры, радыётэхналагічнага абсталявання, лесапільны, цагляны.

Літаратура

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Гарады Удмурціі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)