wd wp Пошук:

Тэрэбоўля

Тэрэбоўля[1] (укр.: Теребовля), або Церабо́ўля — горад у Цярнопальскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр Тэрэбоўлянскага раёна.

Гісторыя

Першыя пасяленні на сучаснай тэрыторыі Тэрэбоўлі ўзніклі яшчэ з часоў неаліту. З 11 стагоддзя горад быў цэнтрам Церабоўльскага княства. Ад сярэдзіны 14 стагоддзя Тэрэбоўля пад уладай Польскага Каралеўства. У 1389 годзе горад атрымаў Магдэбургскае права (Самакіраванне). Ад канца 14 стагоддзя, пасля будаўніцтва замку, горад стаў цэнтрам абароны супраць наскачкоў крымскіх татараў. У 1594 Севярын Налівайка, падчас паўстання, захапіў замак. У 17721918 гадах горад уваходзіў, як і ўся Усходняя Галіччына, да складу Аўстра-Венгрыі. Ад лістапада 1918 па ліпень 1919 Тэрэбоўля ўваходзіла ў склад ЗУНР. Падчас Польскай Рэспублікі горад быў цэнтрам павету. У 19391941 — пад савецкай, 19411944 пад нямецкай акупацыяй. Ад 1944, і да 1991 года, горад ізноў пад кантролем СССР.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Населеныя пункты Тэрэбоўлянскага раёна
Катэгорыя·Гарады Русі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Цярнопальскай вобласці