Тэрэбоўлянскі раён[1] (укр.: Теребовлянський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Цярнопальскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Тэрэбоўля[1] (укр.: Теребовля).
Утвораны ў 1939 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 65728 чалавек, плошча — 1130 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 2 пасялковых і 41 сельскага саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 2 пасёлкі гарадскога тыпу і 75 сёлаў.