wd wp Пошук:

Брызент

Брызентавае покрыва на катэры
**Брызе́нт** ([нідэрл.](/Нідэрландская_мова "Нідэрландская мова"): presenning) — шчыльная [льняная](/Льняная_тканіна "Льняная тканіна"), паўільняная ці [баваўняная](/Бавоўна "Бавоўна") [тканіна](/Тканіна "Тканіна"), прапітаная воданепранікальнымі і процігніласнымі [саставамі](/Састаў "Састаў").[[1]](/Брызент#cite_note-1)

Характарыстыкі

Шчыльнасць брызента складае ад 300 да 600 г/м, можа быць і вышэй.

Прымяненне

Выкарыстоўваецца для вырабу покрыўных матэрыялаў, намётаў, тэнтаў, заплечнікаў, спецыяльнага адзення і абутку (плашчоў, рукавіц, бот) і іншых вырабаў, якія патрабуюць павышанай трываласці і асаблівых уласцівасцяў тканіны.

З часоў Першай сусветнай вайны шырока ўжываўся ў войску, у тым ліку — як замена дарагой скуры пры вытворчасці прывадных, паясных і ружэйны рамянёў, а таксама салдацкіх ботаў.

Зноскі

  1. Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 2. Афіны — Ведрыч / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1970. — 640 с.: іл., карты. С.411.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Тканіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без назвы артыкула