wd wp Пошук:

Конус

Прамы кругавы конус.
Усечаны кругавы конус.

Конус (ад стар.-грэч.: κώνος «шышка») — цела, атрыманае аб’яднаннем ўсіх прамянёў, што зыходзяць з аднаго пункта (вяршыні конусу) і якія праходзяць праз плоскую паверхню. Часам конусам называюць частку такога цела, атрыманую аб’яднаннем ўсіх адрэзкаў, якія злучаюць вяршыню і пункты плоскай паверхні (апошнюю ў такім выпадку называюць асновай конусу, а конус называюць абапіраным на дадзенае аснаванне). Гэтак жа можна сказаць што гэта цела, атрыманае пры кручэнні прамавугольнага трыкутніка вакол аднаго з яго катэтаў.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Геаметрычныя целы
Катэгорыя·Алгебраічная геаметрыя