wd wp Пошук:

Турда

Турда (рум.: Turda, венг.: Torda, ням.: Thorenburg) — горад і муніцыпія ў жудзецы Клуж Румынія, размешчаны на рацэ Ар’еш.

Гісторыя

Краявід

Заснаваны як дакійскі горад з назвай Патаіса (англ.: Potaissa), Турда быў заваяваны рымлянамі. Заснаваны каструм таксама называўся Патаіса і стаў муніцыпіяй, затым калоніяй. Патаіса была галоўным лагерам V Македонскага легіёна з 166 па 274 гады.

Саляныя шахты, адкрытыя для турызму

Саляныя рудні былі вядомыя ў дагістарычныя часы. Пасля венгерскага заваявання саляныя рудні Турды былі ўпершыню згаданы ў 1075 годзе. У 1932 годзе рудні былі закрыты, але нядаўна зноў адкрыты для турызму.

Трансільванскія саксы пасяліліся тут у XI стагоддзі. Горад быў разбураны пры мангольскім нашэсці ў 1241—1242. Андраш III надаў каралеўскія прывілеі паселішчу, якія былі пацверджаны Людовікам I Вялікім.

У 1467 годзе Мацьяшам I быў скліканы венгерскі сейм у Турдзе. Пазней у XVI стагоддзі часта збіраўся Трансільванскі сейм. У 1558 годзе сейм Турды абвясціў свабоду каталіцкай і лютэранскай веры. У 1563 годзе сейм таксама зацвердзіў свабоду кальвінізму, а ў 1568 годзе ён распаўсюдзіў свабоду веравызнання на ўсе рэлігіі, абвясціўшы: «Забаронена каму-небудзь пагражаць каму-небудзь палонам ці выгнаннем за яго рэлігію» — незвычайная свабода ў сярэдневяковай Еўропе. Гэты Турдскі эдыкт быў першай спробай легалізацыі агульнай рэлігійнай свабоды ў хрысціянскай Еўропе (хоць яго законная эфектыўнасць была абмежаванай).

У 1609 годзе Габрыэль Баторый надаў новыя прывілеі Турдзе. Яны пазней былі пацверджаны Габрыэлем Бетленам. У 1659 годзе ў бітве пры Турдзе Ахмед-паша разбіў войскі Юрыя II Ракацы.

У 1944 годзе тут адбылася Турдская бітва паміж нямецкімі і венгерскімі войскамі з аднаго боку і савецкімі і румынскімі войскамі з іншага, якая стала найбуйнешай бітвай у Трансільваніі ў час Другой сусветнай вайны.

Дэмаграфія

Паводле апошняга румынскага перапісу 2002 года ў горадзе было 55,887 жыхароў, сярод якіх 84,8 % - румыны, 10 % — венгры, 4,8 % — італьянцы, 0,4 % — іншыя.

Галерэя

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Клуж (жудзец)
Катэгорыя·Гарады Румыніі