wd wp Пошук:

Ар

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ар (значэнні). У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. сотка. Ар (абазначэнне: ар; з фр.: are ад лац.: area «плошча, паверхня», разм. со́тка) — пазасістэмная адзінка вымярэння плошчы, роўная плошчы квадрата з бокам 10 м. Выкарыстоўваецца ў земляробстве для вымярэння плошчаў участкаў паверхні Зямлі[1]. Вядомая таксама як «сотка» (гэта значыць 100 м² ці 1/100 гектара). Кратнай адзінкай з’яўляецца гектар.

1 а = 100 м² = 0,01 га Міжнародная арганізацыя заканадаўчай метралогіі (МАЗМ) у сваіх рэкамендацыях адносіць ар да адзінак вымярэння, «якія могуць часова выкарыстоўвацца да даты, усталяванай нацыянальнымі прадпісаннямі, але якія не павінны ўводзіцца, калі яны не выкарыстоўваюцца»[2].

Ар быў усталяваны ў якасці афіцыйнай меры плошчы Французскай рэспублікі ў законе ад 18 жэрміналя III года Рэспублікі (7 красавіка 1795 года). У гэтым жа законе было ўведзена і само слова «ар» ад лац.: area і фр.: are, у значэнні «плошча, паверхня, участак, поле, пустка»[3].

Да кратных адзінак плошчы, акрамя гектара, адносяцца дэкары ці дунамы, роўныя 10 арам, і тайскі рай, роўны 16 арам.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Деньгуб В. М., Смирнов В. Г. Единицы величин. Словарь-справочник. — М.: Издательство стандартов, 1990. — С. 21—22. — 240 с. — ISBN 5-7050-0118-5.
  2. Міжнародны дакумент МАЗМ D2. Узаконеныя (афіцыйна дапушчаныя да ўжывання) адзінкі вымярэнняў. Дадатак A Архівавана 14 кастрычніка 2013.
  3. Are in Online Etymology Dictionary(англ.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Адзінкі вымярэння плошчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара