wd wp Пошук:

Дакі

Дакі (лац.: Daci) † — група паўночнафракійскіх плямён, якія засялялі тэрыторыю на поўнач ад Дуная да Карпацкіх гор (сучасная Трансільванія).

У VII—IV ст. да н.э. былі пад уплывам качэўнікаў-скіфаў, у III—II ст. да н.э. — кельтаў. Дакі гандлявалі з Грэцыяй, Італіяй, чаканілі манету, апрацоўвалі металы. У І ст. да н.э. аб’ядналіся з гетамі, але саюз хутка распаўся. Найвышэйшага росквіту дасягнулі ў часы Дэцэбала (87—106 н.э.), які стварыў магутную дзяржаву. Страцілі незалежнасць у выніку войнаў (101—102 і 105—106) з рымскім імператарам Траянам, краіна стала рымскай правінцыяй Дакія.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Дакія
Катэгорыя·Фракійцы