wd wp Пошук:

Тураўская царква

Тураўская царква — колішні праваслаўны храм у Тураве, помнік старажытнарускага дойлідства XII ст. Па сваёй плошчы храм не саступаў самым буйным культавым збудаванням Кіева, Суздаля і Пскова і пераўзыходзіў знакаміты Полацкі Сафійскі сабор[1].

Гісторыя

Царква была пабудавана на гарадзішчы старажытнага Турава, паводле меркавання даследчыкаў, у часы Кірылы Тураўскага[2].

Храм разбурыўся (дакладная дата невядомая) у выніку моцнай дэфармацыі і значнага нахілу сцен, магчыма, у выніку землетрасення ў Карпатах, якое адбылося 3 мая 1230 года[2]. Рэшткі царквы адкрыты і абследаваны М. Каргерам у 1963 г.

Архітэктура

Макет царквы ў Гомельскім палацы
Рэшткі царквы

Царква ўяўляла сабой чатырохслуповы трохнефавы храм з нартэксам і апсідамі памеры царквы 28,2х16,5 м. Асаблівасць разбіўкі плана ў тым, што спачатку былі распланаваны межы храма па правым боку, а потым па левым (паўночным). У выніку гэтага была зробленая памылка ў адмеры модуляў на 1 локаць (0,43 м), што адлюстравана ў перакошанасці плана.

Падмуркі складзены з валуноў насуха. Сцены ўзведзеныя ў тэхніцы роўнаслаёвай муроўкі (захаваліся на вышыню ад 0,3—0,5 да 2 м). Падлога царквы была выкладзена паліванымі пліткамі. Слупы ў сячэнні крыжовыя. У паўднёва-заходнім вугле царквы размяшчалася вежа з вітой лесвіцай.

Лапаткі, якія адпавядаюць усходняй пары падкупальных слупоў, змешчаныя на ўсход з такім разлікам, каб павялічыць плошчу ўспрыняцця вагі ад барабана з купалам і распор скляпенняў. Аналагічны канструкцыйны прыём выкарыстоўваўся ў гродзенскім дойлідстве XVII ст., напрыклад, у Ніжняй царкве. У адрозненне ад гродзенскіх помнікаў падкупальны прамавугольнік памерам 6х5,2 м выцягнуты па падоўжнай восі. Будынак мае канструкцыі, узведзеныя пазней за асноўны аб’ём: прыбудовы да ўсходніх, якія звужаюць праход да галоўнага алтара, і заходніх слупоў, якія злучалі іх з паўднёвай і паўночнай бакавымі сценамі, у выніку чаго быў утвораны своеасаблівы нартэкс, і інш.

Беларускі археолаг Алег Трусаў лічыць, што знешні выгляд царквы, збудаванай кіеўскімі майстрамі, аналагічны архітэктуры храмаў Кіева другой паловы XII стагоддзя[1].

Саркафагі

Пры раскопках у храме выяўлены тры шыферныя саркафагі. У адным з іх, даўжынёй прыкладна 1,8 м, знаходзіліся рэшткі мужчыны ва ўзросце 50-52 гадоў. Навукоўцы лічаць, што гэта было пахаванне не простага чалавека, а княжацкай або духоўнай асобы[2].

Зноскі

  1. 1 2 В ДРЕВНЕМ ТУРОВЕ ОБНАРУЖЕН КАМЕННЫЙ САРКОФАГ XIII ВЕКА Архівавана 24 красавіка 2015.
  2. 1 2 3 Дзяржпраграма «Замкі Беларусі». Гарадзішча старажытнага Турава

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Знішчаныя збудаванні Турава
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Праваслаўныя храмы Жыткавіцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Славутасці Турава
Катэгорыя·Колішнія праваслаўныя храмы Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Храмы Турава