wd wp Пошук:

Гомельскі палацава-паркавы ансамбль

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Гомельскі палацава-паркавы ансамбль — помнік прыроды рэспубліканскага значэння, помнік архітэктуры Гомеля 2-й паловы XVIII — сярэдзіны XIX стагоддзяў, унікальны ў Беларусі комплекс помнікаў прыроды, археалогіі, гісторыі і архітэктуры. Працягнуўся на 800 м ўздоўж правага (высокага) берага ракі Сож.

Гэты палацава-паркавы ансамбль займае выключна важнае месца ў гісторыі беларускай архітэктуры канца XVIII — першай паловы XIX стагоддзя. У ім адлюстраваліся некалькі напрамкаў у развіцці нацыянальнага палацавага дойлідства ад развітога класіцызму да неаготыкі[1].

Склад комплекса

У склад Гомельскага палацава-паркавага ансамбля ўваходзяць:

Палац

Палац з вежай

Асноўны артыкул: Палац Румянцавых — Паскевічаў Кампазіцыйным цэнтрам ансамбля з’яўляецца пабудаваны ў стылі класіцызму палац, які ўвасобіў у мастацкай форме дух екацярынінскай эпохі.

Парк

Парк перад палацам

Асноўны артыкул: Парк Гомельскага палацава-паркавага ансамбля

Лебядзіная сажалка

Цэнтральны звяном комплекса з’яўляецца парк плошчай 34 гектара. На тэрыторыі парка налічваецца каля 5 тысяч дрэў. У асноўным расце ліпа, акацыя, бяроза, каштан, ясень, клён востралісты і інш. Маецца больш за 30 відаў экзотаў: гінкга (Ginkgo biloba), яблыня Нядзвецкага (Malus pumila), хвоя чорная (Pinus nigra), дуб грабеністы (Quercus robur f. pectinata), аксаміт амурскі (Phellodendron amurense), лістоўніца (Larix) і інш. Сучасны выгляд парк набыў пры І. Ф. Паскевічы. Кіраваў работамі па разбіўцы парка польскі архітэктар Адам Ідзкоўскі. Парк падзелены Лебядзінай сажалкай на дзве часткі — паўднёвую (дзе знаходзіцца палац Румянцавых-Паскевічаў, Сабор св. Пятра і Паўла, капліца-склеп Паскевічаў, помнік М. П. Румянцаву) і паўночную (размяшчаецца парк атракцыёнаў, Зімовы сад, аглядная вежа, якая з’яўляецца былой трубой цукровага завода).

Таксама ў Гомельскім парку, на Кіеўскім спуску, размешчана бронзавая скульптурная кампазіцыя «Лодачнік» у выглядзе чалавека які стаіць у лодцы, а побач з ім сядзіць рысь. Гэтая скульптура сімвалізуе першага чалавека-гамяльчаніна якi прыплыў у гэтыя месцы[2].

Петрапаўлаўскі сабор

Сабор у парку з боку ракі

Асноўны артыкул: Петрапаўлаўскі сабор, Гомель Па праекце англійскага архітэктара Джорджа Кларка ў 1809—1824 годзе недалёка ад палаца збудаваны Петрапаўлаўскі сабор, які зараз з’яўляецца кафедральным саборам Гомельска-Жлобінскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы.

Капліца-склеп

Капліца-пахавальня і сабор

Асноўны артыкул: Капліца-пахавальня Паскевічаў Капліца-склеп сям’і Паскевіч была створана ў псеўдарускім стылі ў 1889 годзе па праекце архітэктара Я. І. Чарвінскага пры ўдзеле мастака С. Садзікава.

Зноскі

  1. Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 350-352. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
  2. Аб горадзе над Сожам Архівавана 2 снежня 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Помнікі прыроды Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Сады і паркі паводле алфавіта
Катэгорыя·Плошча Леніна (Гомель)
Катэгорыя·Гомельскі палацава-паркавы ансамбль
Катэгорыя·Музеі Гомеля