wd wp Пошук:

Суздаль

Су́здаль — горад (з 1778) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Суздальскага раёна Уладзімірскай вобласці. Насельніцтва 11,0 тыс. чалавек (2005). Размешчаны на рацэ Каменка, прытоку ракі Нерлі, за 26 км на поўнач ад Уладзіміра.

Суздаль — горад-запаведнік, уваходзіць у Залатое кальцо Расіі, ва Уладзіміра-Суздальскі гісторыка-мастацкі і архітэктурны музей-запаведнік.

Аснову эканамічнай актыўнасці ў горадзе складаюць галіны, арыентаваныя на прыём і абслугоўванне турыстаў: гасцінічны бізнес, грамадскае харчаванне і т. п. У горадзе працуюць прадпрыемствы: швейная фабрыка, прадпрыемствы харчовай прамысловасці, па вытворчасці тавараў культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння. Моцна развіта агародніцтва.

Вялікая колькасць архітэктурных помнікаў: Суздальскі Крэмль, манастыры (Спаса-Яўфім’еў, Пакроўскі, Аляксандраўскі, Рызапалажэнскі, Васільеўскі), Ансамбль гандлёвай плошчы, помнікі пасаду і шмат іншых, уключаючы помнікі драўлянага дойлідства. У горадзе каля 30 цэркваў.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Суздаль
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Уладзімірскай вобласці
Катэгорыя·Залатое кальцо Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара