wd wp Пошук:

Разанскае княства

Рускія княствы ў 1237 годзе

Раза́нскае кня́ства (руск.: Рязанское княжество) — сярэдневяковая руская дзяржава ў сярэднім цячэнні р. Ака і ў вярхоўях Дона ў 11291521 гадах. Вылучылася з Чарнігаўскага княства. Цэнтр — г. Старая Разань, з сярэдзіны 14 ст. — г. Пераяслаўль-Разанскі (сучасная Разань). У 1237 і 1239 гадах спустошана мангола-татарамі і трапіла ў залежнасць ад Залатой Арды. Да пачатку 15 ст. часта варагавала з Вялікім Княствам Маскоўскім, уступала ў саюзы з мангола-татарскімі ханамі і Вялікім Княствам Літоўскім, да якога пры Вітаўце з 1427 года трапіла ў часовую залежнасць. З сярэдзіны 15 ст. ў залежнасці ад Валікага Княства Маскоўскага, да якога далучана ў 1521 годзе.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Княствы Русі
Катэгорыя·Сярэдневяковая Расія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·З’явіліся ў 1129 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1521 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Разанскае княства
Катэгорыя·Былыя краіны