wd wp Пошук:

Амерыканскае філасофскае таварыства

Амерыканскае філасофскае таварыства (англ.: American Philosophical Society) — найстарэйшая арганізацыя, якая аб’ядноўвае амерыканскіх інтэлектуалаў. У адрозненне ад Амерыканскай філасофскай асацыяцыі, аб’ядноўвае не толькі прафесійных філосафаў, але інтэлектуалаў увогуле. Абранне ў члены таварыства з’яўляецца прызнаннем выдатных дасягненняў, зробленых у любых галінах навукі або практычнай дзейнасці.

З моманту заснавання Таварыства размяшчаецца ў Філадэльфіі. У цяперашні час Філасофскі Хол пераўтвораны ў музей. Ён знаходзіцца ў Нацыянальным гістарычным парку Незалежнасці.

Таварыства заснаваў Бенджамін Франклін у 1743 годзе, да 1746 года таварыства спыніла сваё існаванне. Аднак у 1767 годзе было адроджана, а 2 студзеня 1769 года яно аб’ядналася з Амерыканскім таварыствам садзейнічання карысным ведам.

Зноскі

  1. Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 25 чэрвеня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Філадэльфія
Катэгорыя·Навуковыя таварыствы ЗША
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1743 годзе