wd wp Пошук:

Томас Генры Хакслі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хакслі.

Томас Генры Хакслі (англ.: Thomas Henry Huxley, 4 мая 1825 — 29 чэрвеня 1895) — брытанскі заолаг, папулярызатар навукі і абаронца эвалюцыйнай тэорыі Чарльза Дарвіна (за свае яскравыя палемічныя выступленні ён атрымаў мянушку «Бульдог Дарвіна»)[7]. Член (у 1883—1885 гады — прэзідэнт) Лонданскага каралеўскага таварыства. У 1890 годзе ўзнагароджаны ганаровай Медалём Карла Лінея за працяг лінееўскіх традыцый у сучаснай біялогіі.

Працы

Выява з франтыспіса твора Гекслі Evidence as to Man’s Place in Nature (1963), на якім супастаўляюцца шкілеты малпаў і чалавека

Яго даследчыцкія цікаўнасці былі звязанымі з параўнаўчай анатоміяй і магчымасцямі яе эвалюцыйнай інтэрпрэтацыі. Найбольш вядомыя яго дэбаты з Рычардам Оўэнам па пытанню аб ступені анатамічнай блізкасці чалавекападобных малпаў і чалаека (ілюстрацыя з франтыспіса яго твора аб месцы чалаека ў прыродзе на доўгія гады стала папулярным сімвалам дарвінаўскай тэорыі і прататыпам для шмат якіх падобных ілюстрацый і карыкатур). Томас Гекслі адстойваў незалежнасць прафесіянальнай навукі, пабудаванай на прынцыпах матэрыялізму. Для апісання сваіх адносінаў да панаваўшых у той час рэлігійных вераванняў, ён увёў тэрмін агнастыцызм.

Сям’я

Гекслі быў заснавальнікам цэлай дынастыі выдатных англійскіх вучоных і дзеячаў культуры. Яго ўнукамі былі пісьменнік Олдас Хакслі, сэр Джуліян Хакслі (вядомы біёлаг-эвалюцыяніст, першы генеральны дырэктар ЮНЕСКА і заснавальнік Сусветнага фонда дзікай прыроды), і сэр Эндру Хакслі (фізіёлаг і Нобелеўскі лаўрэат).

Генеалогія сем’яў Арнальд і Гекслі

Узнагароды

Гекслі і малпы

Епіскап Оксфардскі Сэмюэл Уілберфарс быў аднім з праціўнікаў Дарвіна. У чэрвені 1860 года, падчас выступлення на Брытанскім навуковым форуме, ён назваў «Паходжанне відаў» дрэнна напісанай кнігай. У канцы выступлення епікап запытаў Томаса Хакслі, аднаго з прыхільнікаў Дарвіна, па якой лініі — дзядулі ці бабулі — той паходзіць ад малпы. Пазней Гекслі казаў, што ў той момант ён павярнуўся да знаёмага, які сядзеў побач і сказаў: «Бог сам аддаў яго ў мае рукі» (The Lord hath delivered him into mine hands)[8]. Гекслі адказаў, што аддаў бы перавагу мець у якасці продка малпу, чым балбатлівага чалавека, які ўмешваецца ў навуковыя спрэчкі, аб якіх не мае аніякага ўяўлення. Публікаа напружана чакала, што адкажа яму епіскап, але той пакінуў зал, не сказаўшы ніводнага слова.

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 3 Nordisk familjebok — 1876.
  3. 1 2 Гексли Томас Генри // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 Kindred Britain
  5. Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  6. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 4 верасня 2018.
  7. Архівавана 6 сакавіка 2016.
  8. Leonard Huxley The Life and Letters of Thomas Henry Huxley. — London: Macmillan, 1900. — Vol. 1. — P. 202.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Воластана
Катэгорыя·Памерлі ў 1895 годзе
Катэгорыя·Памерлі 29 чэрвеня
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Прэзідэнты Каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 мая
Катэгорыя·Заолагі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Каралеўскім медалём
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Дарвіна
Катэгорыя·Аўтары заалагічных таксонаў
Катэгорыя·Агнастыцызм
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лондане
Катэгорыя·Члены Акадэміі дэі Лінчэі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Лінея
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Коплі
Катэгорыя·Эвалюцыяністы
Катэгорыя·Біёлагі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ва Усходнім Сусексе
Катэгорыя·Члены Лонданскага Лінееўскага таварыства
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэцкага каледжа Лондана
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1825 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Асобы