wd wp Пошук:

Уладзімір Фёдаравіч Даніленка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Даніленка. Уладзімір Фёдаравіч Даніленка (нар. 15 сакавіка 1950, г. Мінск)  — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1972 годзе архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі: У. М. Вараксін, В. І. Гусеў, А. А. Воінаў). У 19721979 гадах працаваў архітэктарам, пасля старэйшым архітэктарам у Белдзяржпраекце; з 1979 года начальнікам групы архітэктараў, з 1986 — галоўным архітэктарам праектаў у Мінскграмадзянпраекце. Адначасова з 1991 года дырэктар праектнага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Творчая майстэрня архітэктара Даніленкі У. Ф.»[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Свята-Ефрасіннеўская царква ў Івянцы
 Дом культуры[ru] ў г. Маладзечна

Асноўныя працы: пуцеправод у Магілёве (1983), навучальны пункт міліцыі ў Салігорску (1987), Маскоўскае (1983), Першамайскае (1986), Партызанскае (1988) аддзяленні Дзяржбанка СССР у Мінску; у аўтарскім калектыве: гасцініца пастпрэдства Савета Міністраў БССР у Маскве (1978)[2], Рэспубліканскі Дом тэхнічнай творчасці навучэнцаў прафтэхвучылішчаў ў г. Мінску (19751978, будаўніцтва 19791986, у сааўстарстве з А. К. Зензіным, М. С. Навумавым)[1], фірменная крама «Кветкі» ў Жодзіне (1985)[2], Дом культуры[ru] ў г. Маладзечна (19861988, будаўніцтва 19882002, у сааўстарстве з А. М. Арцюхіным, В. М. Батузавай), храмавы комплекс у гонар іконы Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць» і ў памяць ахвяр Чарнобыля ў г. Мінску, Свята-Духава капліца (19981999, будаўніцтва 1999, сааўтары І. Я. Кратовіч, І. Карасцялёў), Свята-Ефрасіннеўская царква ў г.п. Івянец (1995, будаўніцтва 1996—2006, сааўтары В. М. Батузава, М. Міклашэвіч, І. Я. Кратовіч), Хрыста-Раждзественскі праваслаўны комплекс у г. Салігорску (1996—2000, будаўніцтва распачата ў 1999, І. Я. Кратовіч, В. М. Батузава, М. Міклашэвіч, Свірыдовіч, Ж. П. Саўчук, Ю. А. Камісараў, Г. Я. Перліна), царква ў гонар абраза Маці Божай «Збавіцельніца» ў г. Жодзіна (19971998, будаўніцтва 19982003, сааўтары М. Міклашэвіч, В. М. Батузава, Т. В. Мікаэлян), Рэспубліканскі гарналыжны цэнтр «Сілічы» ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці, Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Азёрны» (20052006, будаўніцтва 20062008, у сааўтарстве з І. Я. Кратовіч, Г. Шэлег (Жукоўская), М. Я. Шашковай, Рашатко)[1].

Узнагароды

Узнагароджаны Патрыяршай Граматай «У блаславенне за руплівую працу ў славу Святой Царквы» Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксея II (1995); Ганаровай Граматай Мінскага аблвыканкама (2002); медалём Беларускай Праваслаўнай Царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага (2007); Гран-пры за лепшы праект года Нацыянальнага фестывалю архітэктурыХрыста-Раждзественскі праваслаўны комплекс у г. Салігорску») (2000); Дыпломамі Міжнароднага саюза архітэктараў: «Прастора калектыўнага вольнага часу» (1972), Міжнароднай акадэміі архітэктуры («Хрыста-Раждзественскі праваслаўны комплекс у г. Салігорску», 2000, «Дом культуры» ў г. Маладзечна, 2003, «Дрэўлеправаслаўны комплекс у г. Мінску», 2003), Беларускага саюза архітэктараў («Рэканструкцыя вакзала ў г. Мінску», 1974, 1992, «Праваслаўны комплекс у г. Старобіне», 1995, «Свята-Ефрасіннеўская царква ў г. п. Івянец», 1996, «Царква ў г. Жодзіна», 1998, 2002, «Капліца Храма ў гонар Абраза Маці Божай „Усіх гаротных Радасць“ і ў памяць ахвяр Чарнобыля ў г. Мінску», 2001, «Рэканструкцыя будынка Нацыянальнага Банка ў г. Мінску», 2005, «Рэспубліканскі горналыжны цэнтр „Сілічы“ ў Лагойскім раёне Мінскай вобл.», 2007), Саюза архітэктараў СССР («Грамадска-культурны цэнтр для поўначы Цюменскай вобласці», 1976, «Жылое асяроддзе ў буйным горадзе», 1987)[1].

Уключаны ў энцыклапедыю «Мастакі ўсіх часоў і народаў» (ФРГ)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Даниленко Владимир Федорович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)
  2. 1 2 Даниленко Владимир Федорович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Маладзечна
Катэгорыя·Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскграмадзянпраекта
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары Салігорска
Катэгорыя·Архітэктары Жодзіна
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя