wd wp Пошук:

Тахаа

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Тахаа (фр.: Tahaa) — востраў у групе астравоў Таварыства (Французская Палінезія). Плошча — 90,2 км². Насельніцтва — 5 234 чалавекі (2017 г.).

Геаграфія

Тахаа месціцца за 224 км на паўночны захад ад Папеэтэ, сталіцы Французскай Палінезіі, і за 4,57 км ад суседняга большага па памерах вострава Раіятэа. З’яўляецца вяршыняй падводнага вулкана, які ўзнік 3,4 млн гадоў таму і да нашага часу зведаў значныя разбурэнні, што паўплывала на абрысы вострава, парэзанага глыбокімі залівамі. Паверхня скалістая. Паўночны масіў узвышаецца да 590 м. Падчас геалагічных даследаванняў на Тахаа былі выяўлены рэдказямельныя элементы.

Ужо ў глыбокай старажытнасці вакол Тахаа і Раіятэа пачаў расці каралавы рыф. У нашы дні на ім сфарміравалася некалькі дробных каралавых астраўкоў моту. На паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе ў рыфе маюцца дастаткова значныя праходы з унутранай лагуны ў акіян.

Клімат трапічны вільготны. На працягу года сярэднядзённая тэмпература вагаецца ад +23°C да +30°C. Найбольш даджлівыя месяцы — снежань і студзень.

Прырода

На Тахаа сустракаецца каля 4000 відаў раслін, аднак толькі 950 відаў маюць мясцовае паходжанне. Наземная фаўна бедная, прадстаўлена птушкамі, пацукамі, крабамі і бруханогімі. Аднак жывёльны свет навакольных вод адрозніваецца значнай разнастайнасцю, адметны рэдкімі і каштоўнымі відамі рыб і каралаў.

Гісторыя

Тахаа быў населены палінезійцамі ў другой палове 1 тысячагоддзя. Згодна міфалогіі, ён першапачаткова складаў адзінае цэлае з Раіятэа, але перамычка паміж астравамі была разбурана свяшчэнным вугром. Першая назва вострава была Упору, так што ён мог мець сувязь с самаанскім Уполу.

Традыцыйна мясцовае насельніцтва залежыла ад правадыроў Раіятэа, аднак у 1769 г., калі Тахаа быў адкрыты Джэймсам Кукам, яго займалі воіны з Бора-Бора. У 1888 г. Тахаа быў далучаны да каланіяльных валоданняў Францыі ў Ціхім акіяне.

Інфраструктура

Тахаа складае асобны муніцыпалітэт з адміністрацыйным цэнтрам у вёсцы Патыа (1242 чалавекі ў 2017 г.) на поўначы вострава. Асновай мясцовай эканомікі з’яўляецца сельская гаспадарка. Мясцовыя жыхары трымаюць кароў, вырошчваюць какосы, тамарынд, кавуны, але найбольшую камерцыйную важнасць мае вырошчванне ванілі. Ванільныя плантацыі займаюць усяго некалькі гектараў, аднак мясцовы ўраджай складае каля 80% ванілі, якую збіраюць у Французскай Палінезіі. Астравіцяне вырошчваюць чорны жэмчуг, абслугоўваюць турыстаў. Развіццё турызму запаволена з-за адсутнасці аэрапорта.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна