wd wp Пошук:

Вугрападобныя

Вугрападобныя (Anguilliformes) — атрад касцістых рыб.

Апісанне

Даўжыня змеепадобнага цела 10—300 см, маса ад 15 г да 65 кг. Плаўнікі без калючак. Брушны плаўнік і яго шкілет адсутнічае. Спінны і анальны плаўнікі доўгія, мяккія, ззаду звычайна злучаюцца з хваставым. Луска вельмі дробная або адсутнічае. Шчэлепныя адтуліны звычайна вузкія, шчэлепы падоўжаны і змешчаны назад. Верхнесківічная косць утварае край рота з зубамі. Маецца плавальны пузыр.

Вугры здольны праходзіць скрозь невялікія адтуліны.

Пашырэнне

Вядомы з верхняга мелу. Пашыраны пераважна ў трапічных водах акіянаў. Многія жывуць на мелкаводдзі, вядуць скрытны прыдонны спосаб жыцця, хаваюцца ў расколінах скал і каралавых рыфаў, зрэдку селяцца калоніямі ў норках, некаторыя закопваюцца ў мяккі субстрат. Асобныя марскія віды жывуць на глыбінях да 4000 м або ў тоўшчы вады (да 500 м). У прэсных водах трапляюцца толькі прадстаўнікі сямейства вугровых, або прэснаводных вугроў, да іх належыць вугор еўрапейскі.

Асаблівасці біялогіі

Пераважна драпежнікі, некаторыя паразітуюць.

Развіццё з метамарфозам. Празрыстая высакацелая лістападобная лічынка (лептацэфал) істотна адрозніваецца ад дарослай асобіны. Назіраецца вялікая марфалагічная разнастайнасць лептацэфалаў.

У многіх вугрападобных у крыві ёсць ядавітыя рэчывы — іхтыятаксіны, якія, трапіўшы ў кроў цеплакроўных жывёл, разбураюць эрытрацыты.

Промысел

Многія вугрападобныя — каштоўныя аб’екты промыслу.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Атрады прамянёвапёрых рыб
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вугрападобныя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак