wd wp Пошук:

Талачынскі сельсавет

Талачы́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Талачын (не ўваходзіць у склад).

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Талачынскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Талачын. 24 верасня 1926 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Талачынскага местачковага Савета.

2 лютага 1982 года Маціёўскі сельсавет Талачынскага раёна Віцебскай вобласці БССР перайменаваны ў Талачынскі[1]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Плоскаўскага сельсавета (22 населеныя пункты: Букавіна, Валькі, Вялікія Барсучыны, Габрылёва, Гастынічы, Дунавік, Еўлахі, Калюгі, Клянкі, Козкі, Красілава, Крыніцы, Латышова, Малыя Барсучыны, Навінка, Новая Будаўка, Плоскае, Прылессе, Раманаўка, Сакалянка, Сані і Старая Будаўка)[2]. 27 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Дубавое, Жаўна, Прудзец і Шляпіна[3]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Азярэцкага сельсавета (21 населены пункт: аграгарадкі Азерцы і Заднева, вёскі Букарава 1, Букарава 2, Васкрэсенская, Вугалеўшчына, Галынка, Дроздава, Жураўлі, Забалацце, Зялёныя Дубы, Лунная, Міхайлаўшчына, Парэчча, Піямонт, Прудзец, Рыжычы, Свідэршчына, Скавышкі, пасёлкі Відэршчына і Забалацце), а ў склад Серкавіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Новае Саколіна, Старое Саколіна, Шмідзельшчына, Яськаўшчына і пасёлак Усвіж-Бук)[4]. 9 лістапада 2021 года скасавана вёска Клянкі[5].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3458 чалавек[6], з іх 93,1 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,7 % — армяне[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 2 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  3. Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. Архівавана 20 красавіка 2022. (руск.)
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 17 ліпеня 2021.
  5. Решение Толочинского районного Совета депутатов от 9 ноября 2021 г. № 174 Об упразднении сельского населенного пункта Толочинского района Витебской области Архівавана 29 лістапада 2021.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Талачынскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1982 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе