Са́ні[1] (трансліт.: Sani, руск.: Сани) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Талачынскага сельсавета.
Згадваецца ў 1669 годзе як цэнтр войтаўства Талачынскай воласці ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[2].
Да 18 сакавіка 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Плоскаўскага сельсавета, да 7 чэрвеня 1966 года — у склад Навасельскага сельсавета[3], да 8 красавіка 2004 года — у склад Плоскаўскага сельсавета[4].