wd wp Пошук:

Маціёўскі сельсавет

Маціё́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — горад Талачын (не ўваходзіў у склад).

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Еўлахоўскі сельсавет у складзе Талачынскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Еўлахі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Талачынскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Маціёва. 15 кастрычніка 1960 года ў склад Воўкавіцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Панькавічы, Сурнаўка і Таласкаўшчына)[1]. 29 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Наваселськага сельсавета (4 населеныя пункты: Канапельчыцы, Катужына, Лісоўшчына і Слабодка)[2]. 13 ліпеня 1962 года ў склад сельсавета з Рыдамльскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Новае Саколіна, Старое Саколіна, Старынка, Усвіж-Бук, Шляпіна, Шмідзельшчына і Яськаўшчына), з Плоскаўскага сельсавета — 3 населеныя пункты (Новая Будаўка, Ператоўшчына і Старая Будаўка)[3]. 7 чэрвеня 1966 года ў склад адноўленага Плоскаўскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Букавіна, Гастынічы, Еўлахі, Красілава, Крыніцы, Латыгаўка, Навінка, Новая Будаўка, Раманаўка і Старая Будаўка), сельсавет перайменаваны ў Маціёўскі[4]. 12 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў горад Талачын[5]. У сакавіку 1977 года ў склад сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Ганчароўка, Гірымшчына, Зарэчча, Зялёная, Красная Горка, Лужная, Прудцы, Слабада, Стары Талачын, Табараўшчына, Юзафполле) Азярэцкага сельсавета і 11 населеных пунктаў (Друцк, Дубавое, Ільінка, Каменнае Крывое, Новы Друцк, Панькавічы, Равуча, Сенчукі, Сурнаўка, Сялец і Таласкаўшчына) Воўкавіцкага сельсавета[6]. 2 лютага 1982 года сельсавет перайменаваны ў Талачынскі[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 ліпеня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  6. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  7. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 2 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Талачынскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1982 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе