wd wp Пошук:

Такліноў

Такліно́ў[1] (трансліт.: Taklinoŭ, руск.: Теклинов) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Вуглоўскага сельсавета.

Ліквідавана 25 сакавіка 2011 года, тэрыторыя ўвайшла ў склад аграгарадка Вуглы[2].

Геаграфія

Размяшчэнне

У 9 км на поўнач ад Брагіна, 29 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 118 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе, якая злучае Брагін з дарогай Лоеў — Рэчыца.

Планавальна складаецца з прасталінейнай шыротнай вуліцы, якая на ўсходзе далучаецца да цэнтра прасталінейнай мерыдыянальнай вуліцы. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Вядомая з XIX стагоддзя як сяліба ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1926—1927 гадах цэнтр Такліноўскага сельсавета. У 1930 годзе арганізаваны калгас імя Ланцуцкага, працавала гамарня. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя Ф.Энгельса (цэнтр — вёска Вуглы).

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Угловского сельсовета». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 25 марта 2011 г. № 52 Архівавана 10 ліпеня 2020. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных