Сінегало́вік[3][4][5] (Erýngium) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Umbelliferae).
Шматгадовыя, зрэдку аднагадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны з моцным прамастойным сцяблом. Лісце чаргаванае, часта скурыстае, суцэльнае або перыста-раздзельнае, звычайна з калючымі зубцамі[4]. Кветкі двухполыя, з падвойным калякветнікам, у галоўчатых суквеццях, абгорнутых цвёрдымі лісточкамі. Тычынак — 5. Плод — віслаплоднік, пакрыты паўпразрыстымі лускавінкамі.
Каля 230 відаў у трапічных, субтрапічных і ўмераных паясах, галоўным чынам у Мексіцы і Паўднёвай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі 1 від — сінегаловік пласкалісты (Eryngium planum). Расце па пясчаных месцах, у зарасніках хмызнякоў і ў стэпах.
Расліны роду святлолюбівыя[4]. Лепш растуць на вапністых лёгкіх глебах[4]. Размнажаюцца насеннем і дзяленнем карэнішча.
Спіс некаторых відаў: