wd wp Пошук:

Сіманічы

Сі́манічы[1] (трансліт.: Simaničy, руск.: Симоничи) — аграгарадок у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Сіманіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размешчаны на рацэ Свінавод і аўтамабільнай дарозе Лельчыцы — Тураў (Р128), за 25 км на паўночны захад ад раённага цэнтра Лельчыцы, за 52 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы, за 42 км ад прыстані Тураў на рацэ Прыпяць. У складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Сіманічы».

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомы з 1520 года як сяло ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасць. 3 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, сяло Лельчыцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.

3 20 жніўня 1924 года — цэнтр сельсавета.

У студзені 1943 года гітлераўскія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 21 жыхара, а ўсяго за вайну загінула 108 жыхароў.

Насельніцтва

Інфраструктура

Лясніцтва Нацыянальнага парку «Прыпяцкі». Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы садок, бальніца, дом прыстарэлых, аптэка, Дом быту, аддзяленне сувязі, 2 крамы, бутэрбродная.

Помнікі гісторыі і культуры

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. 1 2 БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Лельчыцкага раёна
Катэгорыя·Сіманічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Аграгарадкі Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Сіманіцкі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак