wd wp Пошук:

Свінавод

Свінаво́д, Свінаводка — рака ў Беларусі, у Лельчыцкім і Жыткавіцкім раёнах Гомельскай вобласці, правы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра).

Даўжыня 46 км. Плошча вадазбору 511 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.

Пачынаецца за 4 км на поўнач ад вёскі Данілевічы Лельчыцкага раёна, вусце за 1 км на поўнач ад вёскі Перароўскі Млынок Жыткавіцкага раёна. У нізкай плыні большую частку сцёку перахоплівае Крушынная канава. Рака цячэ па ўсходняй частцы нізіны Прыпяцкае Палессе, па лясістай забалочанай мясцовасці.

Прытокі — Мутнянка (леваруч), Крухавец, Шушараўка (праваруч).

Даліна ў вярхоўі месцамі трапецападобная, вузкая, у сярэдняй і нізкай плыні невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Абалона ў высокай плыні перарывістая, чаргуецца па берагах, у сярэдняй плыні шырыня 0,3—0,8 км, у нізкай — зліваецца з абалонай Прыпяці. Рэчышча звілістае, шырыня 1—6 м.

У басейне ракі азёры Мыслічы, Пупаўскае.

Зноскі

  1. Ліст карты М-35-08. Выданне 1974 г. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прытокі Прыпяці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Рэкі Жыткавіцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Лельчыцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара