wd wp Пошук:

Сіела

Сіе́ла[3] (Siella) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae). Адзіны від: Berula erectaсіела прамая, ці берула прамая[4].

Апісанне

Berula erecta сіела прамая, ці берула прамая. Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна з прамастойным або прыўзнятым голым, амаль акруглым, тонкабаразнаватым галінастым сцяблом вышынёй да 1,5 м, якое ўкараняецца ў ніжніх вузлах. Карэнішча з падземнымі парасткамі. Лісце непарнаперыстае, ніжняе — на чаранках, з 4—9 парамі яйкападобна-прадаўгаватых надрэзаных лісцікаў, верхняе — больш дробнае, з ланцэтападобнымі лісцікамі і расшыранай похвай. Кветкі дробныя, з пяццю пялёсткамі. Суквецце — складаны парасонік на кароткім кветаносе. Абгорткі і абгортачкі шматлістныя, травяністыя. Чашачка з шылападобнымі зубцамі. Пялёсткі белыя, адваротнасэрцападобныя. Плод — шырокаяйкападобны віслаплоднік, які распадаецца на 2 паўплодзікі.

Пашырэнне

Пашырэнне: Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, заходнія раёны Усходняй Еўропы, Каўказ, Балканы; як заносная трапляецца ў Паўночнай Амерыцы, Мексіцы, Аўстраліі. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах на ўсходняй мяжы пашырэння, ахоўваецца Расце на берагах каналаў, ручаёў, на ўскрайках балот.

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў чэрвені—жніўні, пладаносіць у жніўні—верасні. Размнажэнне вегетатыўнае, магчыма, насеннае.

Выкарыстанне

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 23. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Парасонавыя