wd wp Пошук:

Сяргей Яўгенавіч Пукст

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пукст. Сяргей Яўгенавіч Пукст (нар. 14 кастрычніка 1972, Мінск) — беларускі кампазітар , аранжыроўшчык, піяніст, гітарыст, музычны журналіст.[2][3][4]

Біяграфія

Нарадзіўся 14 кастрычніка 1972 года ў Мінску. Сын беларускага піяніста Яўгена Пукста, унук кампазітара Рыгора Пукста. Скончыў у 1986 годзе музычную школу пры Дзяржаўнай кансерваторыі па класе кларнета[5].

Пачынаў кар’еру ў панк-гурце «Король пчёл». У гэты ж час скончыў Мінскае мастацкае вучылішча па спецыяльнасці «апрацоўка дрэва, косці і камня», у 1996 годзе — Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Пасля яшчэ вучыўся на падрыхтоўчым аддзяленні Акадэміі мастацтваў[5].

У 1997 годзе запісаў першы сольны альбом «Сны» у стылі, які акрэсліваўся як «нігілістычны джаз». Альбом «Strange Glamour» (2004) названы альбомам года па версіі «Белгазеты». Удзельнік праекту «Тузін. Перазагрузка», для якога запісаў сваю першую песню па-беларуску «Трыумф волі». Для праекту «Тузін. Немаўля» напісаў музыку да фільма «Кастусь Каліноўскі» (1927). «Последний альбом» у выкананні «Pukstband» быў прызнаны рок-альбомам года на ўзнагародах Experty.by. У 2015 годзе «Pukstband» быў перайменаваны ў «Pupkorn». Адзін з аўтараў праекта «True Litwin Beat».

Зноскі

  1. https://minsknews.by/semya-s-istoriey-gen-muzyikalnosti-pukstov/
  2. Сяргей Пукст выпускае альбом новага праекта «Глоза и губы» , 34mag . Праверана 12 верасня 2021.
  3. Сяргей Пукст і яго «Гендерный баланс» , 34mag . Праверана 11 верасня 2021.
  4. Сяргей Пукст зладзіць дабрачынны канцэрт, грошы ад якога пойдуць на апэрацыю актывісту Лявону Цімохіну , Беларуская служба Радыё «Свабода» (03 чэрвень 2021, 17:05). Праверана 11 верасня 2021.
  5. 1 2 СЯРГЕЮ ПУКСТУ — 42! (АЎДЫЁ/ВІДЭА). 14.10.2014

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Журналісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных