wd wp Пошук:

Сяргей Віталевіч Саладоўнікаў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Саладоўнікаў (нар. 2 лістапада 1958, Іркуцк) — былы савецкі і беларускі футбаліст (гуляў на пазіцыі нападніка), а потым трэнер.

Кар’ера

Ігравая

Пачынаючы з 1979 года выступаў за гродзенскі «Хімік» у Другой лізе чэмпіянату СССР. За дзесяць гадоў у складзе гродзенскага клуба стаў яго рэкардсменам па колькасці забітых мячоў.

У 1990—1992 гадах гуляў за польскую «Ягелонію», якой дапамог выйсці ў Першую лігу. У 1992 вярнуўся ў «Хімік» (у 1993 годзе змяніў назву на «Нёман»), дапамог клубу выйграць Кубак Беларусі 1993.

У 1994 годзе «Нёман» развітаўся з большасцю вопытных ігракоў, у тым ліку і з Саладоўнікавым, які перайшоў у іншы гродзенскі клуб — «Кардан-Флаерс».

Трэнерская

Яшчэ ў 1995 годзе стаў гуляючым трэнерам у «Кардан-Флаерс». У 1997 годзе вярнуўся ў «Нёман», спачатку як ігрок, але ўжо ў верасні 1997 стаў галоўным трэнерам гродзенскага клуба. Узначальваў гродзенскую каманду да 2005 года (з невялікім перапынкам), прывёў яе да найбольшага дасягнення ў чэмпіянаце — срэбраных медалёў 2002 года.

У 2006 годзе быў старшым трэнерам магілёўскага «Дняпро», пасля перайшоў на працу ў юнацкі футбол, узначальваў юнацкую зборную Беларусі сярод хлопцаў 1990 года нараджэння, пазней — 1994 года нараджэння. У 2010 годзе стаў трэнерам у мінскім «Дынама», у маі 2010 года на працягу двух матчаў выконваў абавязкі галоўнага трэнера мінчан.

У жніўні 2011 года зноў узначаліў гродзенскі «Нёман». Пад кіраўніцтвам Саладоўнікава каманда стала атрымліваць прагрэс у чэмпіянаце: 5-е месца ў 2012 і 4-е месца ў 2013. У снежні 2013 года з’явілася інфармацыя аб тым, што Саладоўнікаў можа ўзначаліць салігорскі «Шахцёр», але ён застаўся ў Гродна. У сезоне 2014 з-за фінансавых цяжкасцяў каманда адкацілася на восьмы радок. У сезоне 2015 каманду пакінула большасць ігракоў асновы, у пачатку чэмпіянату на полі з’яўлялася шмат нядаўніх дублёраў, з-за чаго «Нёман» апынуўся на апошнім радку. У сярэдзіне сезона склад гродзенцаў папоўніў шэраг вопытных выканаўцаў, «Нёман» ізноў скончыў сезон на восьмым месцы. Пачатак сезону 2016 атрымаўся няўдалым: нягледзячы на добрае фінансавае становішча і тое, што атрымалася захаваць большасць ігракоў, каманда не здолела атрымаць перамогу ў першых трох турах. Пасля паражэння ў чацвёртым туры ад брэсцкага «Дынама» Саладоўнікаў 25 красавіка 2016 года падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера гродзенцаў[1].

У ліпені 2017 года было абвешчана аб тым, што Саладоўнікаў стане новым галоўным трэнерам «Ліды»[2]. У 2018 годзе разам з камандай заняў чацвёртае месца ў Першай лізе. У студзені 2019 года пакінуў лідскі клуб[3] і неўзабаве стаў дырэктарам гродзенскай СДЮШАР «Нёман»[4].

У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[5].

Палітычныя погляды

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[6][7].

Дасягненні

Ігравыя

Трэнерскія

Зноскі

  1. Солодовников покинул пост главного тренера «Немана»
  2. “Лиду” возглавит Сергей Солодовников
  3. Сергей Солодовников покинул “Лиду”
  4. Сергей Солодовников возглавил СДЮШОР “Неман”
  5. Ермакович, Гольмак, Солодовников, Пышник и еще 15 белорусских специалистов сдали экзамен на категорию PRO
  6. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть(руск.)  (недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  7. Подписи(нявызн.). Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Трэнеры юніёрскай зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лістапада
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Ягелонія Беласток
Катэгорыя·Трэнеры ФК Ліда
Катэгорыя·Трэнеры ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іркуцку
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Белкард
Катэгорыя·Трэнеры юнацкай зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта