wd wp Пошук:

Сяргей Восіпавіч Прытыцкі

Сярге́й Во́сіпавіч Прыты́цкі (1 лютага 1913, в. Гаркавічы, цяпер Падляскае ваяводства, Польшча — 13 чэрвеня 1971, Мінск) — палітычны дзеяч Заходняй Беларусі і БССР.

Біяграфія

Нарадзіўся 1 лютага 1913 года ў вёсцы Гаркавічы Сакольскага павета Гродзенскай губерні.

У маладым узросце Сяргей Прытыцкі ўступае ў Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ). Сакратар Крынкаўскага раённага камітэта КСМЗБ (з 1931). Сакратар Гродзенскага акруговага камітэта КСМЗБ. У 1933—1934 гадах сябра Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ. Кіраваў стачкамі лясных рабочых. Першы раз быў арыштаваны польскімі ўладамі ў 1933 годзе. У 1934—1935 гадах навучаўся ў партыйнай школе КПЗБ у Менску. З 1935 года сакратар Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ[3].

27 студзеня 1936 года ў Віленскім акруговым судзе ў часе судовага працэсу на 17 рэвалюцыянерамі страляў у сведку з боку абвінавачання Якава Стральчука, пры арышце сам быў цяжка паранены. У чэрвені 1936 года прыгавораны да смяротнага пакарання, аднак пазней прыгавор заменены пажыццёвым турэмным зняволеннем[3].

Вызвалены з турмы ў верасні 1939 года ў выніку Паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну. Выбраны дэпутатам Народнага схода Заходняй Беларусі, дзе выступіў з дакладам. На 5-й сесіі Вярхоўнага Савета СССР Прытыцкі як сябра Паўнамоцнай камісіі Народнага схода выступіў з заявай пра ўключэнне Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз’яднанне яе з БССР[3].

У 1939—1941 гадах намеснік старшыні Беластоцкага аблвыканкама ў БССР. У чэрвені—жніўні 1941 года ўдзельнічаў у стварэнні абарончых збудаванняў вакол Магілёва, у фармаванні апалчэння ў Гомелі. Са жніўня 1941 года на фронце. У 1942—1944 гадах другі сакратар ЦК ЛКСМБ, начальнік Польскага штаба партызанскага руху[3].

У 1949—1952 і ў 1953—1962 гадах першы сакратар Гродзенскага, Баранавіцкага, Маладзечанскага абкамаў КПБ. 1960—1962 гадах — першы сакратар Мінскага абласнога камітэта КПБ. У 1962—1968 гадах сакратар ЦК КПБ, старшыня партыйна-дзяржаўнага кантролю ЦК КПБ і СМ БССР, намеснік старшыні Савета Міністраў БССР. З 22 студзеня 1968 года па 13 чэрвеня 1971 года Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР[3].

Сябра ЦК КПБ з 1949 года, сябра ЦК КПСС з 1961 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР і БССР з 1940 года.

Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Ушанаванне памяці

Яго імем названыя вуліцы ў Мінску, Гродне, Баранавічах, Маладзечне, сквер у Мінску.

У Мінску на доме № 4 па Бранявым завулку ў 1971 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка (бронза, граніт; скульптар Генадзь Мурамцаў)[4].

Сяргей Прытыцкі быў прататыпам галоўнага героя Андрэя Мяцельскага ў мастацкім фільме «Чырвонае лісце» (1958).

Зноскі

  1. 1 2 Притыцкий Сергей Осипович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. (unspecified title) Праверана 14 снежня 2021.
  3. 1 2 3 4 5 Прытыцкі Сяргей Восіпавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. С. 85
  4. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (43):
Нарадзіліся 1 лютага
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6 склікання
Другія сакратары Гродзенскага абкама КП Беларусі
Сакратары ЦК КПБ
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8 склікання
Постаці Крынак
Памерлі 13 чэрвеня
Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7 склікання
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4 склікання
Нарадзіліся ў Сакольскім павеце (Расійская імперыя)
Нарадзіліся ў Сакульскім павеце
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Першыя сакратары Мінскага абкама КП Беларусі
Першыя сакратары Маладзечанскага абкама КП Беларусі
Члены Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў Мінску
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Нарадзіліся ў 1913 годзе
Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Члены КПСС
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Члены ЦК КПСС
Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
Першыя сакратары Гродзенскага абкама КП Беларусі
Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
Памерлі ў 1971 годзе
Кавалеры ордэна Леніна
Дэпутаты Народнага Сходу Заходняй Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5 склікання
Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання
Першыя сакратары Баранавіцкага абкама КП Беларусі