wd wp Пошук:

Сымон Васільевіч Пятлюра

Сымон Васілевіч Пятлюра (укр.: Симон Васильович Петлюра; 10 (22) мая 1879, м. Палтава, Расійская імперыя26 мая 1926, Парыж, Францыя) – украінскі палітычны, ваенны і дзяржаўны дзеяч.

Пасля заканчэння бурсы ў 18951901 гг. навучаўся ў Палтаўскай духоўнай семінарыі, адкуль быў выключаны за ўдзел у нацыянальным руху. Эмігрыраваў у Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі (Аўстра-Венгерская імперыя), у Львоў. З 1900 г. член Рэвалюцыйнай украінскай партыі, потым Украінскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі. Пасля вяртання ў Расійскую імперыю з 1904 г. працаваў у Кіеве ў газетах «Громадзька думка» і «Рада», з 1906 г. рэдактар газеты «Слова». У 1907 г. з-за пераследавання паліцыі пераехаў у Пецярбург, потым у Маскву, дзе ўдзельнічаў ва ўкраінскіх гуртках «Кабзар» і «Грамада».

З 1914 г. ў расійскім войску, у Саюзе земства і гарадоў, які загадваў забеспячэннем арміі. Служыў на Заходнім фронце ў Нясвіжы (Слуцкі павет, Мінская губерня). З 1915 г. старшыня Галоўнай кантрольнай камісіі Усерасійскага земскага саюза па Заходнім фронце, служыў у Міры (Навагрудскі павет, Мінская губерня). Напаўваенная пасада дазваляла яму бываць у вайсковых часцях, весці працу сярод украінцаў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. па дарозе ў Мінск наведаў Койданава (Мінскі павет) і ўжо з Мінска даслаў у Койданава тэлеграму: «Віншую з поўнай перамогай народу, прашу перадаць супрацоўнікам, няхай яны з патроенаю энергіяю паслужаць рэвалюцыі і абароне краіны». У красавіку 1917 г. ён арганізуе правядзенне ў Мінску ўкраінскага з’езду Заходняга фронту. З’езд стварыў Украінскую франтавую раду на чале з ім. І ўжо 2-га мая 1917 г. украінцы, якіх была пераважная частка ў II-м чыгуначным батальёне на станцыі Койданава, утварылі сваю маніфестацыю. «Хадзілі па мястэчку з украінскімі сцягамі і спевамі, патрабуючы аддзялення Украіны і накіравання іх да хаты».

Член, старшыня Усеўкраінскага ваеннага камітэта пры Цэнтральнай радзе, потым сакратар (міністр) Генеральнага сакратарыята Цэнтральнай рады па ваенных справах. Падчас гетманшчыны старшыня Кіеўскага губернскага земства і Усеўкраінскага саюза земстваў. З 14 лістапада 1918 г. член урада Украінскай Дырэкторыі і галоўны атаман войскаў Украінскай Народнай Рэспублікі, з 10 лістапада 1919 г. старшыня ўрада. Пасля разгрому войскаў Дырэкторыі войскамі Антона Дзянікіна і РСЧА увайшоў у саюз з Польшчай. Летам 1920 г. эмігрыраваў, з 1924 г. жыў у Парыжы, дзе быў забіты Самуілам-Шломам Шварцбардам, які нібыта помсціў яму за яўрэйскія пагромы ва Украіне.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Украіны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Забітыя палітыкі
Катэгорыя·Памерлі 26 мая
Катэгорыя·Главы Дырэкторыі УНР
Катэгорыя·Грамадзянская вайна ва Украіне
Катэгорыя·Ваенныя Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Палтаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 25 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Члены Усерасійскага Устаноўчага сходу
Катэгорыя·Журналісты Украіны
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі ў 1926 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манпарнас
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1879 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Тэатральныя крытыкі Украіны