wd wp Пошук:

Сымон Баранавых

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Баран (значэнні).

Сымон Баранавых, сапр.: Сымон Якаўлевіч Баранаў (Баран) (1 верасня 1900, в. Рудкова, Ігуменскі павет, Мінская губерня, цяпер Уздзенскі раён, Мінская вобласць — 10 лістапада 1942) — беларускі празаік, дзіцячы пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў СССР з 1934 года[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Юнаком парабкаваў у багатых гаспадароў. У 1920—1923 служыў у Чырвонай Арміі, прымаў удзел у баях з польскімі войскамі. Пасля дэмабілізацыі ў 1924—1925 старшыня сельсавета, загадчык хаты-чытальні, адначасова карэспандэнт беларускіх газет. У 1925—1928 вучыўся ў Мінску на рабфаку. Уваходзіў у літаратурныя аб’яднанні «Маладняк» (з 1927) і БелАПП (з 1928). У 1931 скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педфака БДУ. Працаваў у Беларускім радыёцэнтры, затым адказным сакратаром часопіса «Беларусь калгасная», у бібліятэцы Дома пісьменніка. Сябраваў з Я. Купалам.

Арыштаваны 4.11.1936 у Мінску па адрасе: вул. Віpская, д. 37а, кв. 1. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 5.10.1937 як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арга­нізацыі і за антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Загінуў на Калыме. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 29.12.1954. Асабовая справа Б. № 9935-с з фота­здымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Творчасць

Выступаў у друку спачатку з карэспандэнцыямі як селькор. Асноўная тэма творчасці — беларуская вёска і сацыяльныя працэсы, якія адбываліся там у 1920—1930-я. У 1927 апублікаваў першае апавяданне «У млыне» (газета «Чырвоная змена»)[1]. Аповесць «Межы» (1932) — адзін з першых у беларускай літаратуры буйных твораў пра сацыялістычнай перабудове вёскі, карэнных змяненнях у побыце і псіхалогіі сялянства[1].

Бібліяграфія

Зборнікі

Аповесці

Раманы

Зноскі

  1. 1 2 3 Барановых Семён Яковлевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 40. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі 10 лістапада
Катэгорыя·Выпускнікі педагагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў ГУЛАГу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 верасня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы