wd wp Пошук:

Сцяпан Гардзеевіч Скарапанаў

Сцяпан Гардзеевіч Скарапанаў (7 лістапада 1910, вёска Батвінава, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць — 11 чэрвеня 1999) — беларускі вучоны ў галіне земляробства і меліярацыі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1961), акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959—1961), акадэмік УАСГНІЛ (1972), Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (1991), Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992), замежны член Акадэміі сельскагаспадарчых навук ГДР (1974—1989), доктар сельскагаспадарчых навук (1961), прафесар (1962). Ганаровы прафесар БСГА (1980). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмию (1936). У 19481950 і 19521959 гадах дырэктар Беларускага НДІ меліярацыі. У 1959—1961 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення меліярацыі і лясной гаспадаркі Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР, у 19611972 гадах міністр сельскай гаспадаркі БССР (адзіны ў той час на савецкай прасторы міністр-доктар навук і акадэмік), у 1972—1976 гадах акадэмік-сакратар Заходняга аддзялення УАСГНІЛ, з 1976 года акадэмік-сакратар Аддзялення земляробства і хімізацыі УАСГНІЛ. У 1979—1988 гадах загадчык лабараторыі Беларускага НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі. У 19641977 гадах член Прэзідыума АН БССР. У 1988—1992 гадах дарадца пры дырэктары Беларускага навукова-даследчага інстытута меліярацыі і воднай гаспадаркі, з 1992 г. член прэзідыума Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. У 19631975 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.

Навуковы і практычны ўклад

Працы па праблемах агульнага земляробства, меліярацыі і лугаводства. Даследаваў тэхналагічныя асновы і практычныя прыёмы асваення і выкарыстання тарфяна-балотных глеб, прапанаваў канцэпцыю меліярацыі зямель і аховы навакольнага асяроддзя, распрацаваў тэорыю і практыку пашыранага ўзнаўлення ўрадлівасці глебы, даследаваў сацыяльна-экалагічныя наступствы інтэнсіфікацыі земляробства. Адным з рэзультатаў навукова-практычнай і арганізатарскай дзейнасці С. Г. Скарапанава з’яўляецца павышэнне ўраджайнасці зерневых культур на тэрыторыі Беларусі з 8,3 ц/га ў 1961 г. да 21,4 ц/га ў 1971 г.

Аўтар больш за 600 навуковых і навукова-папулярных прац, у тым ліку 15 манаграфій. Пад яго навуковым кіраўніцтвам абаронена 12 доктарскіх і 36 кандыдацкіх дысертацый.

Заснавальнік і першы галоўны рэдактар (у 19631987 гг.) навуковага часопіса «Весці Акадэміі навук БССР. Серыя сельскагаспадарчых навук» (у 1992—2001 і № 1 і 2 за 2002 г. — «Весці Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь», з № 3 2002 г. — «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук»).

Садзейнічаў папулярызацыі дасягненняў навукі і тэхнікі, падымаў пытанні дыспрапорцый у развіцці сяла і горада.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1966, 1971), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1973), Чырвонага Сцяга (1942), Чырвонай Зоркі (1943), Айчыннай вайны I ступені (1944, 1985), «Знак Пашаны» (1958), Дружбы народаў (1980), медалём Францыска Скарыны (1995), медалямі. Узнагароджаны Залатым медалём УАСГНІЛ імя В. Р. Вільямса (1974), медалём Польскай акадэміі навук імя М. Ашчапоўскага (1995), медалём Акадэміі сельскагаспадарчых навук ГДР імя Э. Баўра (1975).

Асноўныя працы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (40):
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута меліярацыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
Катэгорыя·Замежныя члены Акадэміі сельскагаспадарчых навук ГДР
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Акадэмікі РАСГН
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
Катэгорыя·Міністры сельскай гаспадаркі БССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Выпускнікі агранамічнага факультэта БДСГА
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вучоныя Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Памерлі 11 чэрвеня
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі аграрных навук Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лістапада
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чачэрскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Постаці аграрнай навукі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Акадэмікі УАСГНІЛ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак