wd wp Пошук:

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання БССР

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе пад назвай Міністэрства земляробства БССР на базе Народнага камісарыята земляробства БССР[1].

Гісторыя

У 1947 годзе Міністэрства земляробства, Міністэрства тэхнічных культур і Міністэрства жывёлагадоўлі былі аб’яднаны ў Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР[2].

У 1953 годзе Міністэрства сельскай гаспадаркі, Міністэрства саўгасаў, Міністэрства меліярацыі, Міністэрства лясной гаспадаркі, упраўленняе сельскім і калгасным будаўніцтвам пры Савеце Міністраў БССР і ўпраўленне па справах калгасаў пры Савеце Міністраў БССР аб’яднаны ў адно Міністэрства сельскай гаспадаркі і нарыхтовак БССР[3]. З 1954 года міністэрства атрымала новую назву — Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР.

У 1965 годзе на базе Міністэрства вытворчасці і нарыхтовак сельгаспрадуктаў БССР і Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР створана саюзна-рэспубліканскае Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР[4].

У 1985 годзе Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР спыніла сваю дзейнасць[5]; на базе Міністэрства сельскай гаспадаркі, Міністэрства пладовагароднінай гаспадаркі, Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці, Міністэрства харчовай прамысловасці, Міністэрства сельскага будаўніцтва, Дзяржаўнага камітэта БССР па вытворча-тэхнічным абслугоўванні быў утвораны Дзяржаўны аграпрамысловы камітэт Беларускай ССР[6]. У 1990 г. кіруючым органам сістэмы аграпрамысловага комплексу стаў Дзяржаўны камітэт БССР па сельскай гаспадарцы і харчаванню, які ў 1991 г. быў пераўтвораны ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання БССР[7], а з жніўня 1991 г. — Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Структура на 1974 год

Міністры

Зноскі

  1. Пастанова Савета Народных Камісараў БССР № 411 ад 11 сакавіка 1946 года.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15 лютага 1947 года.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 24 красавіка 1953 года.
  4. Пастанова ЦК КПБ і СМ БССР № 106 ад 13 сакавiка 1965 года «Аб паляпшэнні працы сельскай гаспадаркі БССР».
  5. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 6 декабря 1985 года «Об изменениях в системе органов управления агропромышленным комплексом Республики Беларусь»
  6. Пастанова ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР ад 22 лістапада 1985 года № 357 «Аб мерах па выкананні пастановы ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР ад 14 лiстапада 1985 года № 1114 «Аб далейшым удасканаленні кіравання аграпрамысловым комплексам».
  7. Пастанова Вярхоўнага Савета БССР ад 20 лютага 1991 года «Аб частковай змене структуры Савета Міністраў Беларускай ССР».
  8. МИНСК. Краткая адресно-справочная книга (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Органы выканаўчай улады без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Зніклі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі
Катэгорыя·Міністэрствы БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1946 годзе