wd wp Пошук:

Сухаволя

Сухаволя (польск.: Suchowola) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Сакульскага павета Падляскага ваяводства. Сядзіба гміны Сухаволя.

Гісторыя

Касцёл, каля 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Вядома з XVI стагоддзя як частка Гарадзенскай эканоміі, уваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. У 1777 годзе Сухаволя атрымала гарадскія правы.

У 1775 годзе астраном і картограф Шыман Саберайскі вызначыў Сухаволю як месца, дзе крыжуюцца лініі, якія злучаць крайнія пункты Еўропы. З гэтага часу яна лічыцца цэнтрам Еўропы, пра што сведчыць памятны знак у гарадскім парку.

Пад уладай Расійскай імперыі

Сінагога, 1916 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Сухаволя апынулася ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартаменце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам паміж Расіяй і Францыяй, мястэчка апынулася ў Беластоцкай вобласці Расійскай імперыі.

У 1860-я гады ў Сухаволі было 124 будынкі (з іх 8 мураваных), дзейнічаў касцёл; у канцы XIX стагоддзя — 464 будынкі. 30 мая 1868 года з’явіўся праект гарадскага герба: у зялёным полі залатыя трыліснікі[1]. У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Сухаволю занялі нямецкія войскі.

Найноўшы час

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Сухаволя апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства.

З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Сухаволю акупавалі войскі Трэцяга рэйха, але праз тыдзень горад перадалі СССР згодна з пактам Молатава — Рыбентропа. У лістападзе 1939 года Сухаволя ўвайшла ў склад БССР, у Беластоцкую вобласць. З чэрвеня 1941 да верасня 1944 года горад зноў знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Сухаволю Польскай Народнай Рэспубліцы.

Насельніцтва

Славутасці

Страчаная спадчына

Галерэя

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5. С. 242.
  2. Krzywicki J. Sidra // Słownik geograficzny… T. X. — Warszawa, 1889. S. 482.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Падляскага ваяводства
Катэгорыя·Сухаволя (гміна)
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Населеныя пункты Сакульскага павета
Катэгорыя·Сухаволя