wd wp Пошук:

Адольф Зянюк

Адольф Зянюк (1895, Сухаволя, Сакольскі павет, зараз у Польшчы — 1938) — беларускі грамадскі дзеяч.

Уваходзіў у Гродзенскі гурток беларускай моладзі, з восені 1913 быў старшынёй гуртка. У гуртку ўдзельнічаў у спектаклях, пісаў апавяданні. Скончыўшы гімназію ў Гродне, працягваў навучанне на юрыдычным факультэце Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Належаў да Пецярбургскага гуртка беларускіх студэнтаў. У 1916 мабілізаваны на фронт. Скончыў у Кіеве ваеннае вучылішча. На пачатку 1920-х вучыўся ў Віленскім універсітэце, быў сябрам Беларускага студэнцкага саюза, рэдактарам «Студэнцкай думкі». З 1928 прызначаны кіраўніком беларускага аддзелу пры Віленскім радыё, дзе кожны тыдзень чытаў беларускія лекцыі. Працаваў суддзёй на Палессі, у Вільні, дзе і памёр.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Члены Беларускага студэнцкага саюза
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сухаволі
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта