wd wp Пошук:

Ежы Папялушка

Ежы Папялушка (польск.: Jerzy Popiełuszko; 14 верасня 1947, Акопы, гміна Сухаволя, Падляскае ваяводства — 19 кастрычніка 1984, каля Улацлаўка) — польскі каталіцкі святар, звязаны з «Салідарнасцю», капелан рабочых, быў забіты функцыянерамі Службы Бяспекі (СБ). Блаславёны.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1947 годзе, скончыў духоўную семінарыю ў Варшаве. У 1972 годзе быў пасвечаны на святара кардыналам Стэфанам Вышынскім. Падчас забастовак у 1980 годзе займаўся душпастырскай апекай у асяроддзі працаўнікоў Варшавы (спавядаў, правіў літургіі падчас страйку ў Гуце-Варшава).

Лічыўся адным з духоўных пастыраў арганізацыі «Салідарнасць». Публічна крытыкаваў камуністычную ўладу, адкрыта выступаў у абарону правоў чалавека і захавання ідэалаў «Салідарнасці» (літургіі за Бацькаўшчыну ў парафіі Св. Станіслава Косткі ў Варшаве падчас ваеннага становішча). 19 кастрычніка 1984 года ксёндз Папялушка быў выкрадзены функцыянерамі СБ, жорстка закатаваны і ўтоплены ў Вісле.

Сёння яго магіла знаходзіцца ля касцёлу Св. Станіслава Косткі ў варшаўскім раёне Жалібож.

Памяць

Працэс беатыфікацыі ксяндза Папялушкі афіцыйна пачаўся 8 лютага 1997 года ў касцёле Св. Станіслава Косткі, а дыяцэзіяльны этап працэсу скончыўся дакладна чатыры гады пазней. Затым з 3 мая 2001 года пачалася праца Кангрэгацыі па справах кананізацыі, якая ў 2002 годзе выдала пастанову пра сапраўднасць працэсу. 19 снежня 2009 года быў аб’яўлены дэкрэт Папы Рымскага Бенедыкта XVI пра яго пакутніцтва[4]. Беатыфікацыю прызначылі на 6 чэрвеня 2010 года ў Варшаве.

Фільмы пра Папялушку знялі: ў 1988 годзе Агнешка Голанд — «To Kill a Priest» («Забіць святара») і ў 2009 годзе Рафал Вячынскі — «Popiełuszko. Wolność jest w nas» («Папялушка. Свабода ўнутры нас»).

13 кастрычніка 2009 года быў узнагароджаны Ордэнам Белага Арла [5]. У 2009 годзе, на 25-аю гадавіну смерці святара, Польская Пошта выпусціла марку 1,55 злотага з яго выявай[6].

Зноскі

  1. 1 2 Jerzy Popiełuszko // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jerzy Popieluszko // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Ewa K. Czaczkowska, Jan Paweł II i ks. Jerzy na ołtarze w 2010 r.(недаступная спасылка) // rp.pl, 21.12.2009 (польск.)
  5. Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 13 października 2009 r. o nadaniu orderu, M.P. Nr 28, poz. 314 Архівавана 1 мая 2015. // (польск.)
  6. Znaczki wprowadzone do obiegu w okresie: 30.09 — 31.12 2009r.: Архівавана 8 сакавіка 2010. // poczta-polska.pl (польск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Рэпрэсаваныя ў ПНР (1944—1989)
Каталіцкія блаславёныя
Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Асобы на марках
Асобы
Нарадзіліся ў Сакульскім павеце
Святыя паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ва Улацлаваку
Постаці польскага каталіцтва
Нарадзіліся ў 1947 годзе
Пахаваныя ў Варшаве
Ахвяры забойстваў
Святыя Польшчы
Нарадзіліся 14 верасня
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ў Куяўска-Паморскім ваяводстве
Памерлі ў 1984 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Памерлі 19 кастрычніка