Суса́к[4] (Butomus) — род кветкавых раслін сямейства сусаковых. Уключае 2 віды.
Сусак парасоністы (Butomus umbellatus). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885 |
Шматгадовыя травяністыя расліны з паўзучым, мясістым карэнішчам. Вышыня да 150 см. Лісце доўгае, лінейнае, у прыкаранёвай разетцы.
Плод — шматлістоўка.
Сусак парасоністы (Butomus umbellatus) пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі і як заносны ў Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў прыбярэжнай зоне стаячых і з вольнай плынню вадаёмаў, забалочаных месцах.
Карэнішчы маюць каля 60 % крухмалу, бялкі, цукар.
Са сцёблаў і лісця вырабляюць маты і кошыкі. Харчовыя, кармавыя (для андатры, бабра, вадаплаўных птушак), тэхнічныя, дэкаратыўныя расліны.