wd wp Пошук:

Судзілы

Судзі́лы[2] (трансліт.: Sudzily, руск.: Судилы) — вёска ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці, на рацэ Лабжанцы. Уваходзіць у склад Родненскага сельсавета. Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы ўсход ад Клімавічаў, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Асмолавічы.

Гісторыя

Вёска здаўна лічылася шляхецкай, у ёй пражывала ваколічная шляхта[3]. Па летапісных крыніцах вядома з 1630 года як сяло, меўся гаспадарскі двор. У 1684 годзе — сяло Судзілавічы ў Мсціслаўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць, меўся вадзяны млын. У 1737 годзе замест старой была ўзведзена новая царква.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе вёска апынулася ў Клімавіцкім павеце Магілёўскай губерні Расійскай імперыі. У 1815 годзе сяло было ўласнасцю памешчыка.

У 1890 годзе 12 жыхароў займаліся алейным промыслам[4]. У 1881 годзе адкрылася царкоўнапрыходская школа. Па выніках перапісу 1897 года, у Судзілах дзейнічаў піцейны дом, штогод 8 верасня праводзіўся кірмаш. Да рэвалюцыі ў мясцовай царкве служылі айцец Данііл з Дамамерычаў, дзяк Рыжыкаў і званар Мікалай Іванавіч Галкоўскі[5].

У 1919 годзе вёска ўвайшла ў склад Клімавіцкага павета Гомельскай губерні РСФСР. Замест царкоўнапрыходскай адкрылася працоўная пачатковая школа, у якой у 1925 годзе налічвалася 53 вучні. У 1921 годзе мясцовую царкву закрылі і ператварылі ў клуб, потым — у склад[5].

У выніку першага ўзбуйнення БССР у 1924 годзе Судзілы апынуліся ў Клімавіцкім раёне Калінінскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці, дзе 20 жніўня 1924 года яны сталі цэнтрам сельсавета. 20 мая 1929 года ў вёсцы быў арганізаваны калгас «Чырвоны Маяк», які ў 1932 годзе аб’ядноўваў 112 гаспадарак і 717 га ворыва. У 1931 годзе для школы ўзвялі новае памяшканне, працавалі ветраны млын і кузня[6].

З сярэдзіны жніўня 1941 да 28 верасня 1943 года Судзілы былі пад нямецкай акупацыяй. У памяць аб 100 вяскоўцах, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1967 годзе быў пастаўлены помнік.

З 11 красавіка 1960 года вёска ў складзе Родненскага сельсавета[7].

У 1980-я гады ў вёсцы працавалі аддзяленне сувязі, бібліятэка з фондам больш за 11 тысяч кніг, клуб, крама, фельчарска-акушэрскі пункт, ферма буйной рагатай жывёлы і сярэдняя школа, у канцы 2000-х гадоў — аддзяленне сувязі, бібліятэка, крама, пачатковая школа і фельчарска-акушэрскі пункт[6].

Насельніцтва

Царква ў пачатку XX стагоддзя

Забудова

Вёска складаецца з трох вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, злучаных завулкамі і мясцовай дарогай. Забудавана пераважна традыцыйнымі сялянскімі хатамі. У цэнтры знаходзіцца сквер. Грамадскія будынкі чаргуюцца з жылой забудовай. На паўночна-заходняй ускраіне вёскі размешчаны гаспадарчы комплекс[6].

Славутасці

Вядомыя ўраджэнцы

Зноскі

  1. 1 2 Родненскі сельскі Савет(руск.) . Клімавіцкі раённы выканаўчы камітэт (1 студзеня 2020). Праверана 23 ліпеня 2020.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Студзі́лы
  3. Зьміцер Бартосік.. «Шляхецкія» і «мужыцкія» вёскі беларуска-расейскага памежжа (бел.) . Радыё Свабода (22 кастрычніка 2012). Праверана 23 ліпеня 2020.
  4. Sudiły // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. — S. 550
  5. 1 2 Памяць: Клімавіцкі раен: Гіст.-дакум. хронікі гарадоў і раенаў Беларусі / Рэд.-уклад. Напрэеў Г. Л.; Рэдкал.: Баршчоў І. А. і інш — Мн.: Універсітэцкае, 1995. — 645,[1] с. : іл. ISBN 985-09-0068-7. — С. 89.
  6. 1 2 3 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / У. Д. Будзько і інш. — Мн.: БелЭн, 2009. — С. 141
  7. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  8. Насельніцтва Магілёўскай вобласці па выніках перапісу 2009 года(руск.) . Праверана 23 ліпеня 2020.
  9. Галкоўскі Аляксандр Мікалаевіч. — Магілёўская абласная бібліятэка. (бел.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Родненскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Клімавіцкага раёна