wd wp Пошук:

Снядзінскі сельсавет

Сня́дзінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Снядзін.

Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Снядзінь. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Снядзін. 26 верасня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Галубіцкага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 вёсак: Белін, Мардзвін, Снядзін, Судзібар і Таргашын.

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 12 ліпеня 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Петрыкаўскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2006 годзе