wd wp Пошук:

Стэрлітамацкі раён

Стэрлітама́цкі раён (руск.: Стерлитамакский район; башк.: Стәрлетамаҡ районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Стэрлітамак, які не ўваходзіць у склад раёна, утвараючы ўласную гарадскую акругу.

Геаграфія

Стэрлітамацкі раён мяжуе з Гафурыйскім, Ішымбайскім, Меляузаўскім, Стэрлібашаўскім, Міякінскім, Альшэеўскім і Аўргазінскім раёнамі, а таксама мяжуе з горадам Салават, які утварае ўласную гарадскую акругу. Плошча раёна складае 2221,60 км².

Гісторыя

Стэрлітамацкі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 42281 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць рускія (35,6 %), далей ідуць татары (23,2 %), башкіры (21,6 %), чувашы (12,3 %), украінцы (2,6 %) і мардва (2 %).

Зноскі

  1. Russian census of 2010

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96