wd wp Пошук:

Стэрлітамак

Стэрлітамак (руск.: Стерлитамак, башк.: Стәрлетамак) — горад (з 1781) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Стэрлітамакскага раёна Башкартастана. Насельніцтва 270,0 тыс. чал. (2006). Заснаваны ў 1735 годзе.

Горад размешчаны на левым беразе ракі Белая (прыток Камы), за 130 км ад Уфы. У цэнтральнай частцы горада працякае рака Сцярля, упадаючы ў раку Ашкадар ва ўсходняй частцы Стэрлітамака.

Буйны цэнтр хімічнай прамысловасці і машынабудавання. Эканамічны патэнцыял горада шмат у чым вызначаюць буйныя хімічныя і нафтахімічныя прадпрыемствы, такія як акцыянерныя таварыствы «Сода», «Каўстык», «Сінтэз-Каўчук», «Нафтахімічны завод». Менавіта гэтыя чатыры горадаўтваральныя гіганты замацавалі за Стэрлітамакам званне «горада вялікай хіміі». Машынабудаўнічая і станкабудаўнічая галіны вытворчасці ў горадзе прадстаўленыя буйнымі акцыянернымі таварыствамі: «Стэрлітамакскі станкабудаўнічы завод», «Чырвоны пралетарый», «Вагонарамонтны завод», «Завод Будмаш», Канцэрн «Інмаш». Акрамя таго, у горадзе працуюць магутныя прадпрыемствы будіндустрыі і будматэрыялаў.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Гл. таксама

Літаратура

  1. http://bre.mkrf.ru/geography/text/5606670
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Башкартастана
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Стэрлітамак
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных